Усё большую папулярнасць на Кобрыншчыне набываюць інтэлектуальныя гульні. Сярод прыхільнікаў “Сваёй гульні” і “Што? Дзе? Калі?” не толькі дзеці, але і дарослыя.Так, працуючая моладзь г. Кобрына на мінулым тыдні сустрэлася ў актавай зале Кобрынскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сферы абслугоўвання. Турнір па інтэлектуальных гульнях ладзіўся на прызы раённай газеты “Кобрынскі веснік” і Кобрынскага раённага камітэта ГА “БРСМ”.
У гэты дзень гучалі пытанні патрыятычнага, журналісцкага, мастацкага, спартыўнага і іншых накірункаў. Цікавымі, часам нечаканымі, былі адказы ўдзельнікаў каманд. Да апошняга пытання было невядома, хто ж стане пераможцам.А перамогу ў “Сваёй гульні” атрымала каманда актыву ГА “БРСМ” “Ластаўкі і стрыж”. У тройку лідараў увайшла каманда “Прыма” Кобрынскага хлебазавода, а першае месца занялі прадстаўнікі гімназіі г. Кобрына - каманда “Шпількі”. Дарэчы, у гімназіі інтэлектуальныя спаборніцтвы сярод вучняў і педагогаў ужо даўно сталі традыцыйнымі.Дыпломы і падарункі сталі добрым дадаткам да цудоўнага настрою, які падарыла гульня.Ірына ЛЕСІК.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: