Вт, 15 октября 2024
Прогноз погоды

В Кобрине состоялась встреча представителей власти с молодыми специалистами.

12/03/2012 Молодёжь Образование Официально

Сёння маладым спецыялістам, якія толькі пачынаюць свой працоўны шлях, у нашай краіне ўдзяляецца асобая ўвага – таму што менавіта ад іх залежыць, якой будуць наша адукацыя, навука, культура, сацыяльная сфера… Маладым спецыялістам  было  прысвечана і ўрачыстае  мерапрыемства, якое адбылося нядаўна ў СШ №7.

У сустрэчы, якая прайшла ў новай і цікавай форме інтэрактыўнага кафэ “крэатыў”, прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Галіна Бурдыка, начальнік аддзела па справах моладзі Сяргей Кожух, начальнік упраўлення адукацыі Галіна Радковіч, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, упраўлення адукацыі і Кобрынскага РАНС. Утульная актавая зала ўмясціла каля 80-ці маладых спецыялістаў – педагогаў, ахоўнікаў правапарадку, выратавальнікаў.

На працягу мерапрыемства  маладыя спецыялісты дзяліліся ўражаннямі ад работы, расказвалі пра свой светапогляд і бачанне ўласнай прафесіі. А яшчэ дэманстравалі свае здольнасці, якіх у кожнага аказалася вельмі шмат. Спевы, вершы ўласнага сачынення, і нават невялікая імправізаваня тэатральная пастаноўка спадабаліся ўсім – і напоўнілі інтэрактыўнае кафэ вясёлай сяброўскай атмасферай.

Дарэчы, як паказвае практыка, сённяшнія маладыя спецыялісты ў поўнай меры апраўдваюць давер, які ім аказваецца. І не толькі на рабоце па спецыяльнасці, але і ў ролях кіраўнікоў. Так, адпрацаваўшы год настаўнікамі, адразу сталі завучамі Аляксандр Трацюк (Рынкаўская школа) і Алена Мазовіч (Мінянская СШ), а Элеанора Бірыла і ўвогуле пачала свой працоўны шлях… адразу з пасады загадчыка Глінянскіх ясляў-садка.  Той факт, што на гэтых адказных пасадах яны характарызуюцца толькі станоўча, адназначна гаворыць нам – патэнцыял у сучаснай беларускай моладзі проста фенаменальны. Зараз яны робяць толькі першы, але ўпэўнены крок у вялікае жыццё. І думаецца, што ўжо праз некалькі гадоў гэтыя таленавітыя маладыя людзі стануць той новай сілай  нашага грамадства, якая з кожным днём будзе ўзнімаць  на новы ўзровень яго дасягненні.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу