Прогноз погоды
Сб, 19 апреля 2025

В Кобрине провожали зиму с огоньком! (+фото)

29/02/2012

У мінулую нядзелю па добрай традыцыі вясёлае свята Масленіцы накаціла на Кобрын, уцягваючы ў віхурную хвалю дзяцей і дарослых, радуючы гарачымі блінамі і масленічнай кашай на лёгкім марозцы, смехам і жартамі, адкрытымі тварамі людзей, якія прыйшлі развітацца з зімой і адчуць усмешлівы подых блізкай вясны. Шумна і весела было ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Амаль кожны мог быць не толькі назіральнікаім, але і актыўным удзельнікам шматлікіх конкурсаў, тэатралізаваных праграм, спартыўных спаборніцтваў. А бліжэй да вечара самае захапляючае спаборніцтва разгарнулася ля слупа з сувенірамі-падарункамі, дзе шмат ахвотнікаў мелі жаданне прадэманстраваць свае спрыт і лоўкасць.

…Пасярод вялікага вогнішча палала пудзіла Матухны Зімы, заканчвалася Дараваная нядзеля, а з душы так і прасіліся шчырыя словы народных пажаданняў: “Тым, хто радзiўся, каб весялiўся! Хто пасварыўся, каб памiрыўся! А хто спрацаваўся, каб мацаваўся!”

На Масленіцы блінамі частаваўся і фотарэпартаж рыхтаваў Леў МІХАЙЛАЎ.

[gallery link="file" order="DESC" columns="2"]

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу