Грозную сучасную зброю – аўтамат Калашнікава – і каменную кветку пад каскай прысыпаў лёгкі снег, а ў скверы Воінскай Славы праходзіў урачысты мітынг, прысвечаны 23-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Кожнага з тых, хто застаўся назаўсёды ў далёкіх краінах, назвалі пайменна. Усіх, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак далёка ад роднага дому, іх бацькі, дзеці, блізкія і знаёмыя ўшаноўвалі хвілінай маўчання, аддавалі даніну павагі годным сынам Айчыны. І нельга было ўтрымаць хвалявання і слёз, калі ўрачыстыя гукі звана нібы нагадвалі, што гэтыя людзі і сёння нябачна прысутнічаюць сярод нас, упэўненыя ў нашым шчасці, спакоі і мірным небе над галавой. Так, сёння Беларусь жыве і працуе спакойна: згодна з Канстытуцыяй, ніводны яе сын і муж не павінен служыць за межамі нашай краіны. І, магчыма, дачакаемся таго дня, калі грозная зброя і праўда застанецца назаўсёды прысыпанай снегам...У гэты ж дзень у Палацы культуры прайшла ўрачыстая вечарына, у горадзе і раёне адбыліся шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
[gallery link="file" order="DESC" columns="2"]
Тэкст і фота Ігара ФЕДАРОВІЧА.
Поделиться в соцсетях: