Прогноз погоды
Вс, 20 апреля 2025

В гостях у новогодней сказки

02/01/2012 Праздники

Карагоды вакол ёлкі, вясёлыя гульні і конкурсы, разнастайныя казачныя персанажы… А яшчэ – тая ні на што не падобная атмасфера сапраўднага свята, якая заўсёды суправаджае Новы год – бадай што самы любімы дзень для ўсіх дзяцей.

Гэта – дзіцячы ранішнік “Навагодні кругаварот, або Нязвычны Новы год” – мерапрыемства з цыклу, што праходзіць напярэдадні навагодніх святаў у Кобрынскім Палацы культуры. І, гледзячы на колькасць вясёлых дзіцячых тварыкаў, можна сказаць з упэўненасцю – карыстаецца вялікай папулярнасцю.

Адчыняюцца дзверы, і вясёлая чарада дзяцей у прыгожых маскарадных касцюмах уліваецца ў выставачную залу Палаца культуры. Настрой у дзяцей вельмі добры – перад гэтым яны паглядзелі навагодні спектакль “Снегавік і елка”, прадстаўлены ўзорнай тэатральнай студыяй “Рытм”. А вось і Дзед Мароз са сваёй нязменнай спадарожніцай – прыгожай Снягурачкай - і з вялікім мехам падарункаў, з якога знянацку паяўляецца самая што ні ёсць сапраўдная… Пачвара. Але зусім не страшная - наадварот, добрая і вясёлая, як і належыць быць казачнай гераіні.

А побач з дзецьмі, якія завіхаюцца ў святочных конкурсах, адпачываюць і іх бацькі. Хто ўважліва здымае любімае дзіця на фота і відэа, хто проста з замілаваннем глядзіць на шчырае і такое чыстае дзіцячае вяселле… А нехта, магчыма, успамінае сябе ў дзіцячыя гады – нібыта зноў перажываючы ўсю гаму пачуццяў, якія звязаны ў гэтым узросце з гэтым светлым, добрым і чароўным святам.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу