Сб, 07 декабря 2024
Прогноз погоды

В Дивинской средней школе занятия химии и биологии посещают все дети

31/01/2017

“Вакол мяне заўсёды былі настаўнікі”

IMG_8235У сям’і маладой настаўніцы Кацярыны Дзямковіч, якая другі год працуе ў Дзівінскай сярэдняй школе настаўнікам хіміі і біялогіі, педагогаў было шмат.- Вакол мяне заўсёды былі настаўнікі, - усміхаецца Кацярына Алегаўна, - мама, цёткі, іншыя родзічы, прычым выкладалі розныя прадметы. Таму пытання, кім я стану пасля школы, не было. Вялікую ролю ў выбары прадмета выкладання адыграў добры прыклад настаўніка біялогіі з роднай школы вёскі Прыбарава, што ў Брэсцкім раёне.Дзяўчына закончыла Брэсцкі педагагічны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, дзе набыла спецыяльнасць настаўніка біялогіі і хіміі. У Дзівіне апынулася па размеркаванні.З самага пачатку працоўнай дзейнасці яна была ўпэўнена, што ўсё будзе добра. Хвалявалася толькі за адно: як данесці дзецям, што хімія – цікавы прадмет і абавязкова спатрэбіцца ў жыцці. На пачатку працоўнага шляху пазнаваць педагогіку на практыцы ёй дапамагала настаўніца біялогіі Алена Свідуновіч.

IMG_8217Зараз Кацярына Алегаўна выкладае хімію ва ўсіх класах, пачынаючы з сёмага, а біялогію – у профільным дзясятым.Са сваімі вучнямі ўдзельнічае ў алімпіядах і розных конкурсах, праводзіць дадатковыя заняткі. Даследчая работа, якую выконвалі вучаніцы дзявятага класа Таццяна Ізвекава і Лідзія Карнялюк пад кіраўніцтвам маладой настаўніцы, адстойвае гонар раёна на абласной канферэнцыі.Кацярыне Алегаўне, як сапраўднаму настаўніку, вельмі важныя вынікі сваёй работы. Як прыклад зацікаўленасці дзяцей служыць той факт, што многія вучні збіраюцца здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне менавіта па хіміі.Добры водгук аб настаўніцы я пачула і ад дырэктара школы Віктара Пікулы, які адзначыў, што, нягледзячы на невялікі вопыт, дзяўчына ўмее трымаць дысцыпліну і годна выкладае свой прадмет.Застаецца пажадаць Кацярыне Алегаўне добрых вучняў і выдатных вынікаў сваёй нялёгкай працы.Людміла ПАШКОВІЧ.НА ЗДЫМКУ: настаўніца Кацярына Дзямковіч з вучнямі назіраюць за чарговым хімічным эксперыментам.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу