Сёлета філіял №113 ААТ “ААБ Беларусбанк” у прамым сэнсе перажыў сваё другое нараджэнне. Яшчэ да правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2009” гэта фінансава-крэдытная ўстанова прыняла першых сваіх кліентаў у новым камфартабельным, сучасным будынку, які так зручна размясціўся ў цэнтры горада. Банк-прыгажун з шкла і бетону - праца дзесяткаў высокакваліфікаваных будаўнікоў.
Прасторная, светлая аперацыйная зала гасцінна сустракае наведвальнікаў. І першае, што заўважаеш, – адсутнасць усялякіх “жывых” чэргаў, да якіх мы ўжо так прывыклі. Кіраўніцтва банка вырашыла ўкараніць прынцыпова новую канцэпцыю вядзення спраў – так званую электронную чаргу. Спецыяльны апарат у рэжыме рэальнага часу выдае кожнаму, хто прыйшоў у ААТ “ААБ Беларусбанк”, нумарок у залежнасці ад патрабуемай аперацыі. Пры дапамозе камп’ютара людскія патокі размяркоўваюцца такім чынам, каб максімальна скараціць час і накіраваць чалавека ў свабоднае акенца. Апавяшчаюцца кліенты пры дапамозе галасавых сігналаў і элекроннага інфармацыйнага табло. Побач уладкаваны месцы для чакання з мяккай мэбляй і плазменным тэлевізарам, журнальным столікам і рэкламнай прадукцыяй. Дарэчы, новы знешні выгляд мае не толькі галаўны офіс банка, але і ўсе яго аддзяленні. У гэтым годзе некаторыя з іх былі адрамантаваны ў горадзе (№49, 57 і 58), а таксама ў в. Батчы і Навасёлкі. ААТ “ААБ Беларусбанк” у краіне па праву заслужыў званне народнага банка №1, таму што асноўным кліентам у яго з’яўляецца насельніцтва. У філіяле №113 аказваецца шырокі і поўны спектр банкаўскіх паслуг – дэпазітныя аперацыі ў нацыянальнай і замежнай валюце, выплата заработнай платы, пенсій, сацыяльнай дапамогі і іншых даходаў грамадзян, крэдытаванне, у тым ліку льготнае, прадастаўленне страхавых паслуг. Запатрабаваны сёння крэдыты на спажывецкія патрэбы, на набыццё, рэканструкцыю ці рамонт жылля. Таксама банк рэалізуе латарэйныя білеты, ажыццяўляе аперацыі з аблігацыямі, імяннымі прыватызацыйнымі чэкамі “Жыллё” і “Маёмасць”. З уводам у эксплуатацыю новага будынка філіяла, паспяхова прэзентаваны і новыя віды паслуг такія, як продаж атэставаных брыльянтаў і золата, грашовыя пераводы для фізічных асоб “BLIZКO” ў расійскіх рублях, мэта якіх імгненна пералічыць грошы на беларуска-расійскай прасторы.
Абслугоўванне юрыдычных асоб – таксама важны накірунак дзейнасці. У сферы карпаратыўнага бізнэсу прапануюцца банкаўскія паслугі і прадукты для суб’ектаў гаспадарання рознай формы ўласнасці, у тым ліку і для індывідуальных прадпрымальнікаў – крэдытаванне, афармленне дамоў лізінгу, прадастаўленне гарантый, ажыццяўленне разлікаў, любыя аперацыі з валютай.
Вялікая работа ажыццяўляецца і з банкаўскімі пластыкавымі карткамі. Так, па стане на 1 кастрычніка 2009 года філіялам №113 іх эміціравана 23149. Для абслугоўвання трымальнікаў пластыкавых картак устаноўлена 10 банкаматаў, сем з якіх дазваляе здымаць наяўныя долары ЗША, 14 інфакіёскаў, шэсць з якіх працуюць кругласутачна. Таксама функцыяніруе 15 пунктаў прыёму плацяжоў, 19 пунктаў выдачы наяўнасці, 114 плацёжных тэрміналаў у 71 прадпрыемстве гандлю і сэрвісу. Сучасныя тэхналогіі, памножаныя на вопыт ААТ “ААБ Беларусбанк”, дазваляюць усё больш шырока выкарыстоўваць магчымасці пластыкавых картак. Гэта аплата шэрагу неабходных паслуг – “камуналкі”, інтэрнэт-правайдараў, кабельнае тэлебачанне, за даведкі ў БТІ, разлікіа за крэдыты і інш. Паслуга “М-банкінг” будзе карыснай для тых уладальнікаў картак, хто вядзе бізнэс па-за межамі краіны. Пры дапамозе звычайнага мабільнага тэлефона (аператары сувязі МТС ці Velcom), у любы час з любой кропкі свету можна кіраваць грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на карт-рахунку. У апошні час павышаным попытам карыстаецца паслуга інтэрнет-банкінгу – аплата паслуг праз глабальную павуціну. Кожны супрацоўнік ААТ “ААБ Беларусбанк” - высокакваліфікаваны спецыяліст, здольны вырашаць поўны спектр штодзённых задач, задаволіць усе патрэбы кліента і пераканаць яго ў вернасці свайго выбару.
Нагадаем, што сёння філіял №113 ААТ “ААБ Беларусбанк” працуе на поўную магутнасць па новым адрасе: вул. Суворава, 27 у рабочыя дні з 8.30 да 18.30 гадзін, у суботу з 9.00 да 15.00 гадзін, у нядзелю з 9.00 да 14.00 гадзін без перапынкаў на абед і выхадных. Тэлефоны для даведак: 77-555 (для фізічных асоб) ці 77-526 (для юрыдычных). Былы будынак банка па вул. Піянерскай, 1 закрыты. У хуткім часе ён будзе перададзены на баланс КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”.
Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар філіяла №113 ААТ “ААБ Беларусбанк” Ігар Раўнейка; у аперацыйнай зале ніколі не бывае чэргаў; знешні выгляд будынка філіяла.