Чт, 30 июля 2026
Прогноз погоды

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання педагогаў Кобрыншчыны прайшла ў райвыканкаме 1 кастрычніка

02/10/2020

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Міхаіл Грышкевіч уручае грамату Кобрынскага райвыканкама намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Стрыгаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Людміле Мядзведзевай.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання педагогаў “Мы славім настаўніка працу зямную”, прысвечаная Дню настаўніка, прайшла ў райвыканкаме 1 кастрычніка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Іван Каробка, намеснік старшыні Кобрынскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ала Раманюк.

- Сёння мы ўшаноўваем тых, для каго сэнсам жыцця стала навучанне і выхаванне маладога пакалення, - адзначыў Міхаіл Грышкевіч. – Яны знаходзяцца ў цэнтры грамадскага жыцця горада і раёна. Сваёй апантанасцю настаўнікі запальваюць сэрцы вучняў, выхоўваюць адукаваную, інтэлектуальна і духоўна развітую моладзь, якая заўтра будзе вызначаць лёс нашай Радзімы.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Пад апладысменты прысутных Міхаіл Міхайлавіч уручыў перадавым педагогам Кобрыншчыны заслужаныя ўзнагароды, падкрэсліўшы, наколькі важна настаўніку ісці ў нагу з часам. Віншавальную эстафету падхапіў Валянцін Трубчык.

- Якіх бы вышынь чалавек не дасягаў у жыцці, ён заўсёды помніць людзей, якія яго выхоўвалі і вучылі, - заўважыў Валянцін Васільевіч. -  Нашы настаўнікі плённай працай упісваюць свае імёны ў гісторыю краіны праз  жыццё сваіх вучняў, і гэты ўклад нельга пераацаніць.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Як адзначыў Іван Каробка, сёння ва ўстановах адукацыі Кобрыншчыны працуе каля 2 тысяч педагогаў. Лепшыя з іх атрымалі ўзнагароды і з яго рук. Адзін за другім на сцэну выходзілі кіраўнікі навучальных устаноў, супрацоўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама, настаўнікі, выхавальнікі і іншыя прадстаўнікі высакароднай прафесіі. Нагрудныя знакі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі” атрымалі намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Сцяпан Гучык, дырэктар Кобрынскага ЦКРіН Ірэна Румянцава.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Як заўважылі педагогі, ім прыемна, што грамадскасць цэніць іх працу, але лепшай  узнагародай для любога настаўніка з’яўляюцца поспехі яго вучняў.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

З УЗНАГАРОДАЙ!

Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ

узнагародзіць Граматай Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта

за  добрасумленную плённую працу, творчую ініцыятыву, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення і ў сувязі з прафесіянальным святам - Днём настаўніка

Мядзведзеву Людмілу Сцяпанаўну – намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі  «Стрыгаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа»; 

Пікулу Віктара Пятровіча  –  дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Дзівінская сярэдняя школа”;

уручыць Пісьмо падзякі Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта

за  добрасумленную плённую працу, творчую ініцыятыву, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення і ў сувязі з прафесіянальным святам - Днём настаўніка

Копыл Алене Леанідаўне – настаўніку пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі  «Сярэдняя школа № 9 г. Кобрына»;

Шугай Ганне Аляксееўне – метадысту дзяржаўнай навучальна-метадычнай установы “Кобрынскі раённы навучальна-метадычны кабінет”.   

***

Прэзідыум Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ВЫРАШЫЎ

узнагародзіць Ганаровай граматай Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў

за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, актыўную грамадскую дзейнасць

Варзакову Наталлю Васільеўну – намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад-сярэдняя школа №4 г. Кобрына”;

Алейніка Аляксандра Яўгеньевіча – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Залеская сярэдняя школа Кобрынскага раёна”;

уручыць Пісьмо падзякі Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў

за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, актыўную грамадскую дзейнасць

Лагвіновічу Віктару Якаўлевічу – настаўніку матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №6 г. Кобрына”;

Цецярук Наталлі Васільеўне – настаўніку беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Павіццеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

***

Прэзідыум Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ВЫРАШЫЎ

узнагародзіць Ганаровай граматай Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў

за плённую работу па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, актыўную грамадскую дзейнасць і ў сувязі з юбілейнай датай – 60-годдзем з дня нараджэння

Іванюка Валерыя Пятровіча – старшыню Залескага сельскага Савета дэпутатаў.

Віншуем!

 

  

 

 

 

 

Поделиться в соцсетях:


Популярные материалы за месяц

Последние новости