Прогноз погоды
Вс, 20 апреля 2025

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання ордэнам Маці прайшла ў Кобрынскім Палацы культуры

29/10/2020

Якое дарагое слова маці! Яна натхняе нас на добрыя ўчынкі, падтрымлівае на розных этапах нашага жыцця. Дапамога шматдзетным сем’ям застаецца адной з галоўных задач сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь – менавіта яны ўносяць значны ўклад у дэмаграфічную будучыню краіны. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання ордэнам Маці прайшла 28 кастрычніка ў Кобрынскім Палацы культуры. Павіншаваць шматдзетных маці прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук і намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык.

Фота Дзмітрый БЯЛОЎ: Іван Даўжук (злева) і Валянцін Трубчык (справа) са шматдзетнымі маці Кобрыншчыны, узнагароджанымі ордэнам Маці.

- Няхай нашы дзеці растуць пад мірным небам здаровымі і шчаслівымі, спакойна ходзяць па вуліцах нашага прыгожага горада, - пажадаў матулям Іван Даўжук. – І няхай усе яны вырастуць сапраўднымі патрыётамі нашай Радзімы - Рэспублікі Беларусь.Пад апладысменты прысутных Іван Даўжук і Валянцін Трубчык уручылі шматдзетным маці ордэны Маці і кветкі. А ў зале іх, нашых прыгажунь і сапраўдных гераінь, сустракалі цёплыя ўсмешкі.

- Рост чалавечага патэнцыялу тграе вялікую ролю для дзяржавы і яе будучыні, - падкрэсліў Валянцін Трубчык. – Вобраз шматдзетнай маці – прыклад вялікай адказнасці перад сям’ёй і грамадскасцю.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №358 ордэн Маці атрымалі Кацярына Грыцук, Валанціна Какалюк, Іна Кінчак, Надзея Клімчук, Наталья Кудраўцава, Сваятлана Лісковіч, Ларыса Макаранка, Яніна Міронава, Жанна Палівода, Юлія Цялішчава, Наталья Грыцак, Святлана Яўтушык, Ольга Клачковіч і Інга Штык.

Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі, дарагія матулі!

Дзмітрый БЯЛОЎ / vkobrine.by

 

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу