Вс, 10 ноября 2024
Прогноз погоды

У памяці жыве Афганістан…

20/03/2010

У Дзень памяці воінаў-інтернацыяналістаў у гарадскім Палацы культуры адбылося урачыстае мерапрыемства, якое сабрала людзей, чыі лёсы і жыці так ці інакш датыкнулася гарачае полымя узброеных канфліктаў. Удовы, маці, дзеці, родныя і сябры-аднапалчане сабраліся ў гледачнай зале разам, каб чарговы раз узгадаць пра гераічнае мінулае савецкіх салдат і афіцэраў, аддаць даніну памяці тым, хто ўжо ніколі не пабачыць сваёй радзімы.

25 снежня 1979 года ў 15.00 гадзін дзяржаўную мяжу Афганістана перасяклі паветрана-дэсантная дэвізія, інжэнерныя часці, урэжым павышанай баявой гатоўнасці былі пераведзяныя мотастралковыя дывізіі Чырвонасцяжнай ваеннай акругі. Кадры дакументальнай хронікі з стужкі “Годы, абпаленыя вайной. Афганістан” красамоўна сведчылі аб тым, наколькі страшныя і драматычныя падзеі адбываліся на той далёкай горнай зямлі. Савецкі верталёт, ахоплены полымем, калоны бэтээраў і БМП, авіяцыя ў небе і мужчынскія твары, якія пашэрэлі ад афганскага пылу… Шмат пакутвання і бед прынеслі дзевяць гадоў і пяцьдзесят адзін дзень жорсткіх выпрабаванняў вайной нашаму народу. Як дакладна сказаў у сваім выступленні намеснік старшыні Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэрнаў вайны ў Афганістане” Мікалай Дземянцюк, цяпер ужо няма сэнсу шукаць адказ на такое балючае пытанне: “Каму патрэбны быў гэты канфлікт?”. Важна тое, што кожны з воінаў-інтэрнацыяналістаў з гонарам і годнасцю выканалі загад камандавання і доўг перад Радзімай. Многія вярнуліся звайны жывымі і здаровымі, але на доўгія гады з імі засталася самая балючая траўма – боль душы і сэрца. Але, жыццё працягваецца. Раны маюць уласцівасць з часам загойвацца. У воінаў-інтэрнацыяналстаў расце маладое пакалене, якому так важна на ўласных прыкладах выкладаць урокі мужнасці і гераізма, каб яны ведалі праўду аб тых страшных днях, кахалі і шанавалі сваю Айчыну.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ваенны камісар Кобрынскага раённага ваеннага камісарыята палкроўнік Валерый Пракапюк у згодна з адпаведным указам Прэзідэнта краіны ўзнагародзіў юбілейнымі медалямі “20 гадоў вываду Савецкіхвойск з Афгністана” Васіля Сідзюка і Генадзя Грэня. А намеснік старшыні Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэрнаў вайны ў Афганістане” Рыгор Ліпавецкі за актыўны удзел у стварэнні памятнага знака у скверы Воінскай Славы узнагародзіў медалямі Усерасійскай грамадскай арганіацыі ветэрнаў “Баявое братэрства

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу