Прогноз погоды
Вс, 13 июля 2025

У Кобрынскім раёне пасяліўся зубр. Яго можна ўбачыць у лясах паміж вёскамі Камень і Акцябр.

09/01/2013

- Лёжку зубра мы знайшлі недалёка ад вёскі Рачкі, - расказвае начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Пракапюк.

Як высветлілася, зубр прыйшоў у Кобрынскі раён з Белавежскай пушчы. Спецыялісты запаведніка мяркуюць, што жывёлу маглі проста выгнаць са статка. Такое здараецца.

Зубр не стварае ніякай небяспекі для людзей. Гэта жывёла вельмі асцярожная: заўважыўшы людзей, зубр адыходзіць і ніколі не нападае першым.

- Таксама варта нагадаць, што зубр занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Прычыненне яму шкоды караецца законам, - заключыў Валерый Пракапюк.

Нагадаем, што ўсяго на планеце засталося каля пяці тысяч зуброў. Пры гэтым у нашай краіне іх каля тысячы.

Настасся ЗАНЬКО.

Поделиться в соцсетях: