Ср, 16 октября 2024
Прогноз погоды

У «Кобрынскага весніка»есть друзья на «Лоне».

24/11/2014 Социум

Падпісная кампанія на перыядычныя выданні, у тым ліку і на любімую “раёнку”, ужо пачалася. Ідучы насустрач чытачам, работнікі вузла паштовай сувязі арганізоўваюць дні падпісчыка, у якіх актыўна прымаем удзел і мы, супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Кобрынскі веснік” на чале з галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам. Стала добрай традыцыяй арганізавана праводзіць падпіску ў будынку швейнай фірмы “Лона”. З самага ранку 11 лістапада мы накіраваліся туды. На прахадной нас чакалі. З першых хвілін адчувалася, што на гэтым прадпрыемстве ў “раёнкі” ёсць сябры.“Вашу газету я добра ведаю, яе яшчэ мая мама выпісвала”, - з такімі словамі падышла да рабочага стала наш першы падпісчык Валянціна Лесік. Жанчына працуе на прадпрыемстве ўжо дваццаць сем гадоў, практычна столькі ж выпісвае нашу газету. “Дзякуючы ёй я ведаю ўсе навіны горада і раёна”, - адзначыла жанчына.Усё жыццё сябруе з “Кобрынскім веснікам” Галіна Назарук. Ёй газета таксама дапамагае быць у курсе падзей, якія адбываюцца ў раёне. А яшчэ жанчына прызналася, што прыемна бачыць на старонках “раёнкі” знаёмых людзей.Запрасіла зноў “Кобрынскі веснік” да сябе дадому наша добрая знаёмая Ніна Навумчык. У мінулы дзень падпісчыка яна трапіла ў поле зроку нашага фотакарэспандэнта.А вось Марына Клімовіч раней заўсёды набывала “раёнку” праз кіёскі “Белсаюздруку”. Зараз яна вырашыла аформіць падпіску. Для дзяўчыны наша газета таксама з’яўляецца крыніцай інфармацыі пра родны рэгіён.Усяго 11 лістапада на “Кобрынскі веснік” падпісаліся 30 чалавек. Некаторыя работнікі “Лоны” запрашалі нас прыйсці да іх яшчэ. Дзякуй вам, паважаныя чытачы, за тое, што застаецеся з намі. Мы вас любім!Людміла ДУБІНА.Фота Рамана МЕЛЬНІКА.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу