У мінулую нядзлю на страўсінай ферме СТАА”ПМ і кампанія” у в. Казішчы было шматлюдна. Менавіта тут яскрава, з імпэтам і драйвам праводзілася культурна-забаўляльная праграма, якая прысвячалася сустрэчы даўгачаканага лета. Дарэчы, падобныя мерапрыемствы пераўтвараюцца ў добрую традыцыю.
Паводле слоў дырэктара СТАА”ПМ і кампанія” Аляксандра Працэвіча, на ферме рэгулярна адзначаюцца такія папулярныя святы, як Новы год, масленіца. Пры гэтым, адміністрацыя і кожны супрацоўнік імкнуцца падыходзіць да іх арганізацыі з максімальнай доляй самаадданасці і крэатыву, унесці асобы каларыт. І гэта мае рацыю, паколькі сама ферма з’яўляецца эксклюзіўным аб’ектам. Акрамя афрыканскіх страўсаў тут вырошчываюць і іншых цікавых жывёл – в’етнамскіх свіней, аленей, фазанаў, паўлінаў і інш.
Сюды не першы год прыязджаюць аграэкатурысты як мясцовыя, так і з біжняга і дальняга замежжа – Расіі, Галяндыі, Нямеччыны. Аляксандр Уладзіміравіч адзначыў, што на сучасным этапе развіцця страўсіная ферма робіць акцэнт на пошуку і прыцягненні максімальнай колькасці наведвальнікаў, ставрэнні ім камфортных умоў для рознабаковага адпачынку. І дзеля гэтага стврараецца неабходная інфраструктура. Працуе спецыялдіаванае кафэ, дзе можна прадэгустыраваць мяса экзатычнай птушкі, лава з сувенірнай прадукцыі з пер’яў, кіпцюроў, яечнай шкарлупы, якую ўласнымі рукамі вырабляюць прафісійныя мастакі Таццяна Сахарчук, Любава Анішчук і іншыя майстры.
На базе фермы плануецца арганізаваць месцы для адпачынку турчыстычных груп, сем’яў, правядзення карпаратываў ці прыватных мерапрыемстваў.
Тым часам свята набірала абароты. Гумарны вядучы з Мінска Аляксандр Баборыкін запрасіў самых маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу у дзіцячым “Еўрабачанні”, інтэлектуальных конкурсах, віктарынах. Спецыяльныя прызы атрымалі і дарослыя за запаляляльныя танцы. Таксама праводзіўся розыгрыш падарункаў па нумарах уваходных білетаў.
Непаўторныя эмоцыі і ўраджанні падарылі гледачам народны ансамбль народнай песні “Ясніца” Стрыгаўскага СДК, ансамбль “Вясёлка” сям’і Кармавых, а таксама амаль сапраўдная Верка Сярдзючка, якая наведала Кобрыншчыну толькі з адным канцэртам. Паралельна кожы жадаючы меў магчымасць на ўласныя вочы пабачыць страўсаў і умовы, у якіх яны ўтрымліваюцца.
…Ласкавы ветрык разносіў навокал водар каўбасы, чэбурэкаў і шашлыка. Шматвопытны повар Мікалай Хільковіч разам са сваімі памочнікамі добра паваражылі над гэтымі стравамі, бо адразу ж побач з выстраілася вялікая чарга пакупнікоў, якія пажадалі пачаставацца гэтымі блюдамі, дзе замест традыцыйнага мяса была… страўсяціна. А яна, як вядома мае шмат карысных уласцівасцяў - амаль не ўтрымлівае халестэрыну і тлушчу і па смаку чымсці нагадвае ялавічыну.
Па інфармацыі менэджэра СТАА “ПМ і кампанія” Людмілы Картуз на гэтым святы на страўсінай ферме не заканчваюцца. Наступная культурна-масавая праграма адбудзецца ў ліпені і будзе прысвечана Купаллю.