Сб, 08 февраля 2025
Прогноз погоды

Творческий подход Светланы Алексеевны Василюк увлекает учеников гимназии города Кобрина

05/10/2016

Калі захапіла гісторыя

img_4562Святлана Аляксееўна Васілюк называе сябе звычайным настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства гімназіі горада Кобрына. Але калі знаходзішся на яе ўроку, настолькі захапляешся творчым настаўніцкім падыходам, што і самому хочацца падняць руку і адказваць на пытанні…Да ўрока застаецца некалькі хвілін, за якія Святлана Аляксееўна паспявае расказаць, што ўлюбілася ў гісторыю яшчэ ў пятым класе, калі да іх прыйшла на практыку студэнтка пятага курса. У час вучобы ў школе будучая настаўніца вагалася паміж гісторыяй і журналістыкай. Але ў апошні момант цікавасць да гісторычнай навукі перамагла.Сама Святлана Васілюк родам з Магілёўшчыны. Вучылася разам з мужам, які з Кобрына. Таму пасля заканчэння вучобы пераехала па месцы яго жыхарства.Працоўны шлях пачынаўся са школы № 7, а 8 гадоў назад таленавітую настаўніцу запрасілі ў гімназію, дзе яна вельмі добра “спраўляецца” як з пяцікласнікамі, так і са старэйшымі вучнямі.

img_4558І вось урок старажытнага свету ў пятым класе, на якім працуюць усе дзеці. Здаецца, што ад пільнага вока настаўніцы не выслізне ніхто і нішто. Праверка дамашняга задання суправаджаецца доказамі, работай у пячатных сшытках, адказах на цяжкія пытанні. Новы матэрыял выкладаецца з элементамі гульні з прымяненнам іншых формаў работы. Цікавасць ў вачах дзяцей не схаваеш, яны адказваюць жвава, стараюцца выказаць свае меркаванні і прывесці адпаведныя доказы. Па словах настаўніцы, усе яны таленавітыя, толькі ў кожнага трэба гэты талент разглядзець.Цікаўнасць дзяцей Святлана Аляксееўна падтрымлівае не толькі заняткамі ў класе. Вучні разам з любімай настаўніцай аб’ездзілі амаль усю Беларусь, а старшакласнікі былі на экскурсіі па Еўропе. Такія вандроўкі з’яўляюцца добрым “наглядным” матэрыялам да ўрокаў.Пабываўшы на ўроку, разумею, чаму ў Святланы Васілюк ужо ёсць свае паслядоўнікі – вучні, якія пасля школы выбралі сабе прафесію настаўніка гісторыі.Нягледзячы на сціпласць маёй субяседніцы, у спісе пераможцаў алімпіяд не адно прозвішча яе выхаванцаў, дарэчы, як і ў спісе асабістых узнагарод – шэраг ганаровых грамат. А ў дадзены момант рыхтуюцца дакументы, каб прызнаць Святлану Васілюк саіскальнікам на заахвочванне Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.Застаецца павіншаваць Святлану Аляксееўну з Днём настаўніка, пажадаць цікаўных вучняў і штодзённага задавальнення ад працы.Людміда ПАШКОВІЧ.НА ЗДЫМКУ: Святлана Васілюк у акружэнні пяцікласнікаў.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу