На невялікай выставачнай пляцоўцы ААТ “Бетапласт”, што знаходзіцца ў былым ваенным гарадку, увазе наведвальнікаў прадстаўлены дзесяткі ўнікальных экспанатаў: атланты, анёлы, грэцкія вазы, подыўмы пад кветкі, дарычныя калоны пад даўніну, фантаны, экзатычныя птушкі, гіганцкія боты… Нават складана паверыць, што ўсе гэтыя ўнікальныя фігуркі зроблены са звычайнага бятону мясцовымі ўмельцамі. А спачатку здавалася, што некаторыя экспанаты былі прывезяны з буйнейшых музеяў свету. Кіраўнік фірмы Віктар Корабаў па адукацыі інжэнер-будаўнік. Яшчэ з дзяцінства захапляўся лепкай з пастыліну. Менавіта з тых ранніх гадоў у яго і раскрыўся талент, які можа быць дадзены толькі Усевышнім – стаць майстрам стварэння скульптуры. Віктару Міхайлавічу пашчасціла наведваць і працаваць пэўны час у Польшчы і Германіі. А ў гэтых краінах, як вядома з піетэтам ставяцца да прыгажосці і старажытнай спадчыны. Невялікія вулачкі гарадоў западнай Еўропы вабяць сваёй непаўторнасцю турыстаў са ўсяго свету. А кобрынскаму скульптару так хацелася, каб нешіто падобнае было і ў ягоным родным горадзе. Сваю першую справу ён распачаў у 1998 годзе разам з супругай Святланай. Маленькая вытворчасць разгарнулася прама на зямельным участку ля дома. Спачатку вырашыў вырабляць тратуарную плітку, якая практычна ўсюды была ўкладзена ў Германіі, а у Кобрыне ў тыя часы такі прадукт Беларусь практычна не ведала. Цяпер утварылася некалькі фірм, якія працуюць у гэтай галіне. Віктар Корабаў заўсёды рабіў стаўку на эксклюзіў, і пагэтаму перайшоў на больш высокі ўзровень развіцця сваёй справы – адкрыў цэх па вытворчасці ажурных жалезабятонных плотаў, а таксама дэкаратыўных фігур і фантанаў з бятону. А памяшканні пад новую вытворчасць у раёне былога ваеннага гарадка ён набыў на аўкцыёне, зрабіў добраўпарадкаванне тэрыторыі, рамонт памяшканняў. Тры гады таму ён запантэнтаваў асабістае вынаходніцтва – спецыяльныя формы з шклопластыку для вытворчасці кампазіцый любой ступені складанасці.
Плоты ААТ “Бетапласт” можна цяпер убачыць у кожным аграгарадку Кобрыншчыны. А фігуры - на вуліцых горада. Пры ўваходзе ў былы спаскі манастыр(цяперашні будынка РАУС) нясуць варту два львы, якіх Віктар Міхайлавіч прыпаднёс у дар праваахоўнікам. Такія ж жывёлы з бятону ўстаноўлены ля СШ№6. Дзеці майстра, якія вучацца ў гэтай школе пажадалі зрабіць прыемнае сваёй установе і на заробленыя за лета сродкі заказалі гэтыя цудоўныя скульптуры. Вялікі фантан ля Брэсцкага дзяржаўнага політэхнічнага ўніверсітэта таксама справа рук Віктара Корабава.
У цэлым, прадукцыя фірмы карыстаецца нядрэнным попытам. Кабрынчане са здавальненнем набываюць яе для ўпрыгожвання прыватных падвор’яў. Таскама бізнесмен нарошчвае і экспартны патэнцыял – актыўна рэалізуе свой творчы тавар у Латвію, Укаіну, Расію. Цікаваяцца работамі майстра і амерыканцы. На ААТ “Бетапласт” засвоілі выпуск лакальных ачышчальных збудаванняў з шклопластыку, у недалёкай будучыні плануецца вырабляць каналізацыйныя сістэмы. Тут жа супрацоўнікі фірмы праводзяць заняткі з тымі, хто плануе адкрыць падобны бізнес.
Напярэдадні “Дажынак” ААТ “Бетапласт” будзе выпускаць сувенірную прадукцыю – невялікія статуэткі з назвай нашага горада.
Раман МЕЛЬНІКфота аўтара
На здымку: дырэктар ААТ “Бетапласт” Віктар Корабаў