Сб, 18 мая 2024
Прогноз погоды

Талент разкрываецца з дзяцінства

30/05/2009 Молодёжь

p5255282

З 23 па 24 мая ў Брэсце праводзіўся пяты абласны шахматны турнір, прысвечаны памяці семіразовага чэмпіёна Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сайгіна. У мерыемстве прынялі ўдзел 58 юных спартсменаў з Брэста і Кобрына. Паводле слоў трэнера-выкладальніка аддзялення шахмат КСДЮШАР Таццяны Сварцэвіч, яе выхаванцы прадэманстравалі выдатную гульню, волю да перамогі і інтэлект. Нягледзячы на моцны прэсінг сапернікаў, каманда нашага горада выступіла дастойна.Ва ўзростнай групе да 10 гадоў пераможцам стаў Віктар Леванюк, у групе да 8 гадоў – Алег Беразоўскі і Ганна Мартысевіч. Сярод дзесяцігадовых спартсменаў прызавыя месцы заваявалі Яна Ільючык, сярод васьмігадовых Аміна Кармава і Ілля Карнелюк. Пераможцы і прызёры за свае намаганні атрымалі памятныя падарункі і дыпломы ад аддзела па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама і УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”. Таксама прадугледжваліся ўзнагароды і для самых юных удзельнікаў. Спецыяльны прыз атрымаў пяцігадовы кабрынчанін Яўген Кандрацюк. Раман МЕЛЬНІКФота аўтара На здымку: Таццяна Сварцэвіч з пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў па шахматах

Поделиться в соцсетях:


Единый день голосования

Центральная избирательная комиссия Республики Беларусь

Кобринский РОЧС приглашает на службу