Першамай, асацыіруецца з вясной, адраджэннем, чыстымі і стваральнымі пачуццямі. Яго адзначаюць у больш за 140 краінах свету. У сувярэннай Беларусі свята Працы было зацверджана адпаведным указам Прэзідэнта краіны ў 1998 годзе. У гэты дзень па ўсёй Беларусі праводзяцца рознапланавыя культурна-массавыя мерапрыемствы. Свята працы адзначалася і на Кобрыншчыне.
Яшчэ з самай раніцы ля будынку РФАУ “Атлант” збіраліся дваццаць пяць энтузіястаў раённага турыстычнага клуба “Свежае паветра” на чале з галоўным спецыялістам аддзела па фізкультуры, спорце і турызме Аляксандра Сідзюка. Прыхільнікі актыўнага ладу жыцця паводле склаўшайся традыцыі вырашылі адзначыць свята ў шляху. Спецыяльна з нагоды Першамая, 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў і Года роднай зямлі быў разпрацаваны цікавы трохдзённы велатурыстычны маршрут, які праходзіць па месцах баявой славы Брэсчыны і Белавежскую пушчу. У дзень аматары фізкультуры запланавалі пераадольваць прыкладна па 60-80 кіламетраў. Адпачываць было вырашана на свежым паветры ў палатачным лагеры.
У першую чаргу веласіпедысты накіраваліся ў аграэкасядзібу сям’і Палікарпук у в. Пескі-2, дзе сустрэліся са свамі калегамі па захапленню з Польшчы. Сёлета замежныя веласіпедысты вырашылі далучыцца да кобрынскай групы энтузіястаў і пераадолець турыстычны маршрут разам. Сярод палякаў можна было ўбачыць людзей самых розных узростаў і прафесій, нават у мінулым прафісійных веласіпедыстаў, якія вырашылі ніколі не развітвацца з актыўным ладам жыцця. Як зазначыла ў інтэрвью ўдзельніца велапрабегу з Польшчы Марыёла Бонэцька, кабрынчане аказалі гасцям дастойны прыём. У сваю чаргу замежныя веласіпедысты запрасілі калег з Кобрына да іх у госці да ўдзелу ў аналагічным мерапрыемстве.
Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валерый Іванюк уручыў палякам беларускі каравай, пажадаў ім моцнага здароўя, плёну і дабрабыту. Як зазначыў Аляксандр Сідзюк, у працэсе такога велапрабега кожны ўдзельнік не толькі выпрабоўвае свае фізічныя кандыцыі, але і набывае каштоўны турыстычны вопыт. Аналагічныя мерапрыемствы можна праводзіць з групамі рознай падрыхтаванасці, на кароткія, сярэднія і доўгія дыстанцыі. Добры маршрут па маляўнічых мясцінах пракладзены і на байдарках па водным шляху па рацэ Мухавец Кобрынскага і Пружанскага раёнаў. А дапаможа з густам і карысцю правесці вольны час РФАУ “Атлант”, дзе можна прапанаваць і свае арыгінальныя варыянты турыстычных мерапрыемтсваў.
Таксама першага мая кабрынчане мелі магчымасць наведаць гарадскі дом культуры, дзе праводзілася насычаная культурная праграма. У файе ГДК увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены шматлікія выставы галерэі мясцовых мастакоў “Бона Сфорца”, выхаванцаў дзіцячай узорнай студыі дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва “Натхненне” па бісерапляценню, вязанню, выставы марак філатэлістаў і многіх іншых. Іграў духавы аркестр. Запамятаўся яркі і творчы канцэрт лепшых самадзейных артыстаў і калектываў Кобрыншчыны.
А ў парке ім. А.В.Суворава ў асноўным кабрынчане адпачывалі сем’ямі. Самыя маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі з бацькамі выстрайваліся чэргамі да новых атракцыёнаў.
На здымках: Намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валерый Іванюк у час сустрэчы з польскімі веласіпедыстамі; у фае ГДК працавалі шматлікія выставы; у парку ім. А.В.Суворава.