Вс, 08 декабря 2024
Прогноз погоды

Свята гонару і славы прайшло на Кобрыншчыне

09/07/2018

Вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для нас – не проста свята, а сімвал вечнай памяці аб нашых продках, якія аддалі жыццё за будучыню сваіх нашчадкаў. Кобрыншчына разам з усёй краінай сустрэла Дзень Незалежнасці.

- Мы выказваем словы шчырай удзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за Перамогу, за мір і любоў да роднай зямлі, - падкрэсліў старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. – Бессмяротны подзвіг гэтых людзей натхняе маладое пакаленне на стваральную працу, накіраваную на фарміраванне мірнай незалежнай Беларусі. Дзень Рэспублікі – адзін з тых святочных дзён, калі мы разам з мільёнамі суайчыннікаў адчуваем сваё адзінства з лёсам Бацькаўшчыны, якая заўсёды была прыкладам мірнай і талерантнай краіны, ён стаў неад’емнай часткай дзяржаўнасці, якую ўмацоўвае беларускі народ.

На ўрачыстасць прыйшлі прастаўнікі ўлады, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і лакальных узброеных канфліктаў, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў. Над вялікай калонай луналі сцягі РГА “Белая Русь” і ГА “БРСМ”, працоўная Кобрыншчына прадстаўлялася сімволікай вядучых заводаў і фабрык. І нават зусім маленькія кабрынчане разам са сваімі бацькамі, нягледзячы на няўстойлівае надвор’е, прыйшлі раздзяліць з усімі агульную радасць і гонар жыць у незалежнай свабоднай краіне.

Адзінства гэтага парыву выдатна праявілася ў час святочнай імпрэзы, калі кожная песня, танец, выкананыя таленавітымі кобрынскімі артыстамі, знаходзілі гарачы водгук у сэрцах людзей розных узростаў. Да помнікаў тых, хто назаўсёды застаўся на палях бітваў, кладуцца вянкі і кветкі, а мы памятаем пра іх подзвіг і ідзем далей па жыцці, захоўваючы запаветы тых, хто калісьці адваяваў для нас нашу свабоду.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКАХ аўтара: кветкі да помніка ў гонар 40-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ўскладаюць старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук; моманты свята.

 

 

 

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу