Выбарчая кампанія ў Беларусі працягваецца. Вялікі інтарэс у насельніцтва выклікаюць пікеты, якія арганізоўваюць кандыдаты ў дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пры падтрымцы давераных асоб.
Кандыдат ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Кобрынскай Паўночнай выбарчай акрузе №40, дырэктар Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аляксандр Страчук абраў для сваіх пікетаў сельскую мясцовасць. Сваё грамадска-палітычнае мерапрыемства ў мінулыя выхадныя Аляксандр Сяргеевіч пачаў у вёсцы Запруды, затым наведаў Астромічы, Буховічы, Тэўлі, Стрыгава і Батчы. Сяляне гэтых населеных пунктаў маглі не толькі пазнаёміцца з перадвыбарнай праграмай кандыдата ў дэпутаты, але і задаць набалелыя пытанні. Людзей цікавілі пытанні, звязаныя з асвятленнем вуліц, рамонтам дарожнага пакрыцця, працаўладкаваннем моладзі, добраўпарадкаваннем тэрыторый.
Відавочна, што выбаршчыкі хочуць бачыць у дэпутатах людзей, здольных вылучыць і вырашыць іх надзённыя праблемы, таму да перадвыбарнай кампаніі ставяцца сур’ёзна і адказна.
Жанна ЕЛІЗАРАВА.
НА ЗДЫМКУ аўтара: Аляксандр Страчук (першы злева) падчас пікету ў аграгарадку Астромічы.
Поделиться в соцсетях: