20 Снежня адылося адкрыццё інтэрактыўнага партала Usebelarusy.by . Гэта першы ўсебеларускі партал, аўтарам якога можа стаць кожны. Партал створаны ў межах праекта "Дакранiся ды вытокаў" і з'яўляецца партнёрскім для шэрагу грамадскіх аб'яднанняў, ведамасных структур, прыватных кампаній. ААТ "Бабушкіна крынка" выступае галоўным карпаратыўным партнёрам партала.
Usebelarusy.by стане платформай для аб'яднання публіцыстычнай, краязнаўчай, навукова-папулярнай інфармацыі пра Беларусь і беларусаў. Гэта інфармацыя сёння шырока прадстаўлена ў шматлікіх разрозненых праектах: навукова-папулярных выданнях, у сродках масавай інфармацыі, на мностве інтэрнэт-сайтаў, якія з'яўляюцца распаўсюджанай ініцыятывай, афіцыйных сайтах. На новым партале можна будзе знайсці самыя цікавыя матэрыялы, тое, аб чым пішуць самі беларусы і аб беларусах: паходжанне беларусаў, беларускі фальклор, беларускія традыцыі, міфы, абрады, легенды, біяграфіі і інфармацыю аб гістарычных падзеях і вядомых людзях, гістарычных мясьцінах, турыстычных аб'ектах, прыродзе, культуры і сучасных культурных падзеях.
Usebelarusy.by - жывы арганізм. На гэтым web рэсурсе ў беларусаў ёсць магчымасць разам ствараць кантэнт у рэжыме online. Самае важнае, што адрознівае партал - гэта яго інтэрактыўнасць. Ён створаны па методыцы сацыяльнага маркетынгу ўцягвання. Гэта значыць, што кожны ахвотнік можа стаць яго суаўтарам. Ва ўсім свеце актыўна развіваецца такая форма народнай журналістыкі.
На сённяшні дзень плануецца інфармацыя на сайце публікаваць на беларускай мове. У будучыні сайт будзе пераведзены на рускую, ангельскую і іншыя мовы.
Развіццё ідэі праекта, яго каардынацыя ажыццяўляецца кампаніяй Satio.
Usebelarusy.by - створаны для нас і пра нас.
Больш падрабязна даведацца аб праекце Usebelarusy.by Вы можаце ў Аўчыннікавай Сявтланы Аляксандраўны, PR-мэнэджэра кампаніі Satio. Тэл. (+37529) 749-74-54 (мтс), e-mail: pr@satio.by.
Поделиться в соцсетях: