14 сакавіка ў ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці” адбылася радасная і прыемная падзея – узнагароджанне пераможцаў І этапа рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам».
З цёплым прывітальным словам падчас уручэння дыпломаў і прызоў - а імі былі вялікія футровыя цацкі - да прысутных звярнуўся начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме райвыканкама Васіль Знахарчук.
Ва ўзроставай катэгорыі 1-3 клас пераможцамі сталі Лізавета Тунчык, Яўгенія Лук’янюк (выхаванцы народнай студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Анатоля Зуброва); Аляксей Главацкі, Раман Паўлючык (выхаванцы гуртка “Мастацкая творчасць”, кіраўнік Настасся Саломка).
Ва ўзроставай катэгорыі 4-6 клас дыпломамі і прызамі былі ўзнагароджаны Вікторыя Раманюк, Марыя Папроцкая, Віталь Герасімук (кіраўнік А. Зуброў); Аляксандр Пінгаль (кіраўнік Н. Саломка).
Восем лепшых работ будуць прадстаўляць Кобрынскі раён на абласным этапе конкурсу дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам».
На здымку: кіраўнік народнай студыі выяўленчага мастацтва Анатоль Зуброў, начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме Васіль Знахарчук і кіраўнік гуртка “Мастацкая творчасць” Настасся Саломка разам з пераможцамі.
Тэкст і фота і Льва МІХАЙЛАВА.
Поделиться в соцсетях: