
Зусім нядаўна ў рэдакцыю быў дасланы ліст ад нашага пастаяннага чытача, які ад імя аднасяльчан вёскі Верхалессе выказвае шчырыя словы падзякі кіраўніку і кожнаму удзельніку народага хора гарадскогоа дома культуры “Славянскі перазвон”. Самадзейныя артысты падрыхтавалі цікавейшую слушную канцэртную тэматычную праграму “Перамога! Адна на ўсіх!..”Шматлікія гледачы сабраліся на гэта мерапрыемства, каб пры дапамозе чараўства і гаючых ўласцівасцяў музыкі адпачыць, на гадзінку-другую забыць аб імклівых буднях. Дарэчы, мастацкі кіраўнік хору Зоя Ястрэмская, нарадзілася і вырасла ў Верхалесскіх мясцінах, і пагэтаму спяваць для землякоў ёй было прыемна ўдвая. Традыцыйна хор парадаваў гледачоў насычаным і рознапланавым зборнікам песень на беларускай, рускай, украінскай, польскай мовах. У асноўным тэматыка твораў мела патрыятычную танальнасць. Артысты праз сэрца прапускалі такія святыя ідэалы для кожнага славяніна, як праца, кахане да радзімы, сям’і, павага героям, якія захінулі у часы Вялікай Айчынай вайны. Багата было і гумару, які літаральна “запаляў” залу усмешкамі і імпэтам. Усе жыхары вёскі Верхалессе выказваюць шчырыя словы падзякі за такое цудоўнае выступленне, жадаюць хору далейшага росквіту і дабрабыту,здароўя, натхнення і міра. Хор ГДК існуе вось ужо 45 гадоў. У вытокаў яго стварэння стаў заслужаны работнік кульуры Беларусі Ігар Чэрнік. Новы подых калектыў атрымаў пяць гадоў таму. Цяпер ягоныя “залатыя” галасы кабрынчане безпамылкова пазнаюць на сцэне – Наталлю Сталярэнка, Ніну Абразцову, Алену Зайцаву, Яўгенію Бандарук, Ніну Зубанаву, Паліну Собалеву, Таісію Пігас, Аляксандра Саўчанка, сям’ю Мікалаюкоў, Валянціна Пашковіча. Радуе тое, што склад хора папаўняецца маладымі артыстамі. Добра ўліліся ў творчую працу Аляксандр Асаёнак, Арцём Гарошка, Алег Чыж, Руслан Амелюсік, Ірына Дземасюк, Кацярына Мешкавец. Зоя Ястрэмская пільна сочыць за абнаўленнямі рэпертуару, самастойна робіць аранжыроўкі, выкарыстоўвае індывідуальны падыход у рабоце з кожным спеваком. А на мінулым тыдні ў жыцці народнага хора “Славянск перазвон” адбылася знакавая падзея. Генеральны консул Украіны ў г. Брэсце Іван Баранчык ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў калекыву прыемны падарунак – новыя канцэртныя касцюмы. Вядома, што такі сюрпрыз быў зроблены невыпадкова. Як адзначыў у інтэрвью журналістам Іван Баранчык, калектыў “Славянскі перазвон” па-свойму ўнікальны праект, у канцэпцыю якога гарманічна ўпісваецца шматмоўны рэпертуар, пры гэтым нараджаецца тая непаўторная харызма, якая аднолькава прываблівае гледачоў як у Беларусі, так і ў Украіне, Польшчы. Паспяховы ўдзел у фестывалі нацыянальных культур, які праводзіўся на Украіне і іншых падобных фэстах яркі таму доказ. Іван Баранчык выказаў упэўненасць у тым, што падарунак з’яўляецца ў тым ліку чарговым укладам у агульную скарбонку добрых зносін паміж дзвума братэрскімі дзяржавамі.Раман МЕЛЬНІКФота аўтара і з архіва Наталлі Сталярэнкі.