Прогноз погоды
Ср, 02 июля 2025

Совсем скоро в Кобрине откроется магазин «Евроопт».

05/07/2013

Практычна апошняя дэкада застаецца да адкрыцця новага магазіна “Еўраопт”, які за даволі сціслы тэрмін паўстаў па вул. Дружбы ў раёне новай АЗС. Сёння тут вядуцца аддзелачныя работы, добраўпарадкоўваецца прылягаючыя тэрыторыі. Уласнік аб’екта - ААТ “Еўрагандаль”, якое з’яўляецца структурным падраздзяленнем вядомай сеткі магазінаў “Еўраопт”. Агульная плошча новага магазіна – каля 1000 квадратных метраў. Пакупнікоў чакае шырокі асартымент прадуктовых і прамысловых тавараў па даволі памяркоўных цэнах.

Соб. Инф.

фото: www.euroopt.by

Поделиться в соцсетях: