Сб, 07 декабря 2024
Прогноз погоды

Совсем скоро дивинский народный хор отпразднует 50-летний юбилей.

01/04/2014

Сёлета калектыў народнага хору Дзівінскага Дома культуры будзе святкаваць 50-гадовы юбілей. З цягам часу мяняўся склад яго ўдзельнікаў, але песня, шчырая і сардэчная, заўсёды была побач. З ёю яны выступаюць на канцэртах, віншуюць юбіляраў, ветэранаў.

Песня суправаджае выканаўцаў на ўсіх вясковых і не толькі мерапрыемствах. Напрыклад, у мінулую нядзелю харысты парадавалі сваіх сяльчан-выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчастак для галасавання № 33 у Дзівінскі Дом культуры, канцэртам “Квітней, мая Беларусь”. Да таго ж, калектыў узаемадзейнічае з рознымі арганізацыямі. Шмат мерапрыемстваў, што ладзяцца Кобрынскай раённай арганізацыяй грамадзянскага аб’яднання “БелТІЗ”, Кобрынскім ТЦСАН, праходзяць менавіта з удзелам дзівінскіх выканаўцаў.У 50 ужо ёсць аб чым успамінаць, за плячамі - вопыт і веды. Радаваць сваіх слухачоў песнямі - адна з галоўных задач удзельнікаў калектыву. А саміх спевакоў, дарэчы, зусім нядаўна парадавалі новымі канцэртнымі касцюмамі. На свой святочны юбілейны канцэрт артысты апрануць менавіта іх!Ірына ЛЕСІК.НА ЗДЫМКУ: у новых касцюмах за некалькі хвілін да канцэрта.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу