Чт, 25 июля 2024
Прогноз погоды

СООО «ПП Полесье»: Всегда на высоте!

25/04/2013

Штогод СТАА “ВП Палессе” актыўна пашырае асартымент прадукцыі, павышае яе якасць. Хутка заваявалі давер кліентаў і навінкі прадпрыемства – цацкі прэміум-сегмента - пад гандлёвай маркай "WADER quality toys", а таксама электрамабілі і квадрацыклы.Прадстаўнічыя дэлегацыі, у склад якіх уваходзяць вядучыя менеджары прадпрыемства, прэзентуюць узоры сваёй прадукцыі на ўнутраных і знешніх рынках. Так, сёлета кабрынчане зноў сталі ўдзельнікамі буйнейшай у свеце міжнароднай выставы цацак і гульняў у Нюрнбергу, на якой штогод удзельнічаюць шматлікія кампаніі і фірмы з розных краін свету.Важным кірункам у экспартнай палітыцы “Палесся” з’яўляецца рынак Расійскай Федэрацыі. Прадпрыемства ўдастоена дыпломаў за актыўны ўдзел і высокую якасць прадукцыі ў міжнародных выставах Масквы і Санкт-Пецярбурга “Дзяцінства-2013”, “Свет дзяцінства-2013” і інш.Як адзначае начальнік аддзела маркетынгу СТАА “ВП Палессе” Андрэй Марчук, такія прадстаўнічыя форумы дапамагаюць быць заўсёды ў трэндзе, а таксама даюць цудоўныя магчымасці для наладжвання дзелавых кантактаў з патэнцыяльнымі кліентамі.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: (злева) кантралёр якасці Ірына Самута і камплектоўшчыца Наталля Чэб побач з хітом сезона – дзіцячым квадрацыклам.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу