Вт, 03 декабря 2024
Прогноз погоды

Слухаў сэрца зямлі

14/01/2022 Социум Творчество Наши люди

«Калі паміраюць травы – сохнуць, калі паміраюць сонцы – гаснуць, калі паміраюць людзі – пяюць песні…» 23 снежня прагучалі словы апошняй песні кобрынскага паэта Леаніда Глушко. Але яго цудоўныя вершы застануцца назаўсёды на аркушах паперы, у літаратурных зборніках і ў памяці ўдзячных чытачоў.

Вельмі пашчасціла тым, хто ведаў Леаніда Фёдаравіча асабіста. Інтэлігентны, сціплы, добры, ён ахвотна пагаджаўся на сустрэчы з чытачамі розных узростаў і для кожнага знаходзіў патрэбныя словы.«Хрэснікамі вайны» называў ён пакаленне дзяцей, чый лёс перакрэсліла Вялікая Айчынная. Ён і сам, народжаны 20 жніўня 1940 года, адносіцца да пакалення лю-дзей з абпаленым дзяцінствам, таму і ваенная тэматыка была прадстаўлена ў яго творчасці шырока.

Ужо хаціны не было,Пайшла агнёмяна ў неба,Пайшло пад воблакіЦяпло,Застаўся камень ля парога.Над ім, бы з нейкае віны,Маўчала маці.Яблык падаў…А мы, хрэснікі вайны,Гулялі ў мячыкЛя прысадаў.

Родны хутар паэта Забалацце, што на Петрыкаўшчыне, быў спалены фашыстамі. Жыхароў вызваліў ад смерці сасновы бор непадалёку ад хутара. Да канца вайны сям’я Глушко тулілася ў зямлянках. Пасля Перамогі пераехала ў Заходнюю Беларусь, дзе знайшла прытулак у чужой хаце ў вёсцы Дубай Столінскага раёна.

Вёсачка ў глыбінцыЛюбага Палесся.Там дзяцінства сцежкаІ юнацтва песня.

У палескім Дубаі Леанід напісаў першыя вершы і паспытаў свой першы нялёгкі хлеб, працуючы сельскім паштальёнам. Адтуль паехаў паступаць у Краснадонскае горнапрамысловае вучылішча, пасля заканчэння якога працаваў у шахтах Данбаса. Потым былі служба ў арміі, шмат вандровак, новыя месцы работы – у Краснадоне, Уладзіміры, Лунінцы. З кобрынскай зямлёй лёс звязаў Леаніда праз каханне – дзяўчына з вёскі Ластаўкі, якую сустрэў у Харкаве на вакзале на шляху са Століншчыны ў Краснадон, стала яго жонкай, музай, дарадцам, сябрам на ўсё жыццё.

Больш за паўстагоддзя пражыў Леанід Глушко на Кобрыншчыне, зросся душою з яе людзьмі. Працаваў у сярэдняй школе №4 г. Кобрына настаўнікам малявання і чарчэння, затым амаль 30 гадоў мастаком-афарміцелем у камбінаце будаўнічых матэрыялаў – спецы-яльнасць мастака набыў у свой час у Народным універсітэце мастацтваў імя Н.К. Крупскай у Маскве. Пасля распаду СССР давялося працаваць і друкаром, і рознарабочым. На кожным месцы работы гэты чалавек пакінуў аб сабе добрыя ўспаміны, таму што з павагай ставіўся да людзей і да зямлі, якая стала для яго сапраўднай радзімай.

У фондах Занальнага дзяржаўнага архіва ў Кобрыне дакументы, што сведчаць аб дзейнасці Леаніда Глушко, займаюць каля 30 папак. Большасць з іх у розныя гады аддаў на захаванне сам Леанід Фёдаравіч. Супрацоўнікі архіва ставяцца да іх з асаблівай увагай: кожны матэрыял – сведка творчай дзейнасці самабытнага паэта-земляка.

Паэзія – мая любоў да ўсіх:

Да чалавека, поля,да бярозкі,Да кветак дзіўных лугавых,Багаты чым заўжды наш край палескі.

Усхваляваны аднойчы подыхам ласкавага ветрыка, гоманам веснавога ручайка, шэптам летняй палескай ночы, спевамі салаўя, Леанід Глушко не ўяўляў больш свайго жыцця без паэтычных вобразаў. «Не пісаць – гэта быццам не дыхаць», – не раз гаварыў ён, і шчырыя паэтычныя словы, сказаныя ад сэрца, роўнымі радкамі клаліся на паперу. Ёсць аркушы, аздобленыя малюнкамі: незалежна ад узросту паэт-мастак бачыў свет рознакаляровым, яркім, цікавым.

Вершаваныя радкі прасякнуты любоўю да Радзімы, людзей, наваколля. З 1957 года, калі быў надрукаваны ў столінскай раённай газеце «Ленінскі шлях» першы верш, і да апошняга часу ў творчым багажы паэта назбіралася каля 1500 вершаў рознай тэматыкі. Творы Леаніда Глушко друкаваліся на старонках рэспубліканскіх выданняў – у газетах «Звязда», «Чырвоная змена», «Транспартны веснік», «На страже Октября», «Во славу Родины», у часопісах «Беларусь», «Вясёлка», «Вожык». Паэт актыўна супрацоўнічаў з абласнымі газетамі «Народная трыбуна» і «Заря», з рэгіянальнымі выданнямі Кобрынскага, Жабінкаўскага, Камянецкага раёнаў. Адзін з яго вершаў быўуключаны выдавецтвам «Народная асвета» ў кнігу для чытання ў 1 класе. Яго біяграфію вывучаюць будучыя настаўнікі-філолагі ў межах сучаснай паэзіі.

Лірычная споведзь паэта засталася і ў паэтычных зборніках. Буйнейшы з іх – «А я веру!» – сабраў вершы розных гадоў, якія распавядаюць пра светаўспрыманне творчай асобы: чалавеку ўласціва верыць у стваральную сілу дабрыні.

Дай Божа досвіткаў спакойныхІ ціхай раніцы святой,Каб толькі чуўся лісця подых У казцы ранішняй лясной.Каб чуўся спеў заранкі мілыІ салаўіны перасвіст.Каб над палямі ўсёй РадзімыГраў ветрык – дзіўны гітарыст.І каб мелодыя ліласяЗамілаваннем для душы,Каб песня новая знайшлася,Каб дзень у працы з песняй жыў.Каб людзі нашы сябравалі,Заўжды з усмешкаю былі,І Бога каб не забывалі,Жылі з любоўю да зямлі.

Сваёй творчасцю Леанід Глушко імкнуўся абудзіць светлыя пачуцці народа, благаславіць яго на стваральную працу дзеля краіны. Ён марыў аб новых вершах, пры-свечаных роднай мове, Радзіме, прыгажосці Палесся, людзям, якія ствараюць дабрабыт і хараство на бацькоўскай зямлі, але хвароба спыніла творчы палёт...

Той немінучы час настане,Калі пакіну белы свет.Але адбудзецца спатканнеПраз мае вершы. Я паэт!Хоць і не ўзняўся я да трона,Ды ў хаце ветлай светлым днёмУспомняць родныя ЛявонаІ спелым памянуць віном.

Жыву ў іншым вымярэнніІ буду воблакам лятаць,Хоць на зямлі мае карэнні,Дзе навучыўся я спяваць.І песня рэхам адзавецца,Успомняць людзі і мяне,Што быў Лявон З пявучым сэрцам У нашай роднай старане.

Я слухаю сэрца зямлі

Шчакою прытуліўся да зямліІ слухаю, як б’ецца яе сэрца.Яго ўдары роўнымі былі,Але што гэта? Можа, мне здаецца.Прыслухаўся яшчэ. Цішэй! ЯшчэШум ловіць вуха тонкая мембрана,Як быццам цяжкі стогн ад болю, што пячэ,Калі пасыпаць соллю нашы раны.Ну, што з табой, матулечка Зямля?Ну, дзе ж твая затоеная рана?Мо хоць у чым табе, любоў мая,Дапамагу. Скажы, скажы зямлянам.Здаецца, уздыхнула тут Зямля:– Табе, як сыну, свята, родны, веру.Мне лекаў шмат не трэба, знаю я.Мне хопіць аднаго, сыночак, – Міру!

Памяти Леонида Глушко

Вас Бог талантом одарил стихи писать неутомимо. От сердца каждый слог молил за тех, кого оно любило. Вы часто вспоминали мать,Свою полесскую природу,Просили Небо ниспослатьБлагополучие народу.Душой Вы были высоко,А ныне стали еще выше.Наш дорогой Лявон Глушко,Пусть Бог молитвы Ваши слышит.

Валентина ЛИТОШИК.

Жанна ЕЛІЗАРАВА

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу