Вс, 08 декабря 2024
Прогноз погоды

Сяргей КОЖУХ: “Каронны стыль – атакуючы футбол”.

05/06/2013

Новы сезон для футбольнага клуба “Кобрын” пад кіраўніцтвам Сяргея Кожуха пачаўся з пройгрышу. У Оршы наша каманда згуляла свой першы матч з гаспадарамі з лікам 1:5. Але ўжо ў мінулую нядзелю на стадыёне “Юнацтва” кабрынчане зайгралі ў сваім каронным стылі – паказалі востры, атакуючы футбол. У выніку - перамога над ФК “Віцебск” - 5:0.Аб тым, як праходзіла гэтая сустрэча, Сяргей Кожух расказаў у інтэрв’ю карэспандэнту “КВ”.- Лічу, што наша каманда выйшла на поле ў аптымальным складзе. Зладжаную гульню літаральна з першых хвілін прадэманстравалі ўсе ігракі. Тройчы трапіў у вароты саперніка Ігар Брыштэль. Па аднаму голу забілі Аляксандр Гугнюк і капітан каманды Сяргей Марчук.У гэтым сезоне ў складзе футбольнага клуба адбудуцца кадравыя ракіроўкі. У летнія месяцы нас часова пакіне Ігар Брыштэль, які гуляе нападаючым нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе. Нядаўна ён заключыў кантракт з самарскім клубам “Крылы Саветаў” (Расія) і будзе гуляць за мяжой. Аналагічная сітуацыя з другім таленавітым іграком - Аляксандрам Лацуком, які запрошаны на летні перыяд у склад барысаўскага клуба “БАТЭ” згуляць у чэмпіянаце краіны па пляжным футболе. Але мы ўжо падрыхтавалі замену нашым рабятам. Кобрынскую каманду папоўнілі легіянеры з Брэста. Адзін з іх - паўабаронца Кірыл Кудзей.Наступны матч ФК “Кобрын” плануе правесці 2 чэрвеня на стадыёне “Юнацтва” з вопытнымі футбалістамі клуба “Лівадыя” (г. Дзяржынск).Гутарыў Раман МЕЛЬНІК.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу