26 сакавіка адбылася сесія раённага Савета дэпутатаў, на якой была заслухана справаздача старшыні райсавета Таццяны Місюк аб рабоце раённага Савета дэпутатаў у 2009 годзе. Як адзначыла ў дакладзе Таццяна Аляксееўна, дзейнасць дэпутатаў, работа органаў раённага Савета дэпутатаў была падпарадкавана вырашэнню задач развіцця народнагаспадарчага комплексу Кобрыншчыны, адраджэння вёскі, маштабнай праграмы падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2009”. У аснове щсёй работы дэпутацкага корпуса знаходзіліся патрэбы жыхароў раёна.Аб гэтым гаварылі ў час выступленняў пры абмеркаванні даклада старшыні райсавета дэпутаты Іван Цецярук, Іван Заноўскі, Серафім Сінгалевіч, Святлана Раманюк, Таццяна Бойка, Мікалай Сухарэвіч.У рабоце сесіі прыняў удзел і выступіў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў. Сяргей Дзмітрыевіч уручыў Івану Марозу Ганаровую грамату абласнога Савета дэпутатаў, якой Іван Паўлавіч удастоены за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і ўмелае кіраванне.Сесія раённага Савета дэпутатаў разгледзела шэраг іншых пытанняў і прыняла адпаведныя рашэнні.
Поделиться в соцсетях: