Пт, 04 октября 2024
Прогноз погоды

Самая красивая девушка Кобрина выбрана!

11/05/2012 Праздники Молодёжь Творчество

Урачыстасці з нагоды Свята працы на Кобрыншчыне ў мінулы аўторак завяршыліся феерычным шоу. У гарадскім Палацы культуры праходзіў конкурс прыгажосці “Міс Кобрын-2012”, у якім прынялі ўдзел восем абаяльных дзяўчат. Глядзельная зала была поўнай. Прысутныя гарачымі апладысментамі і авацыямі сустракалі прыгажунь, якія элегантна паднімаліся на сцэну. Канкурсанткі прымалі ўдзел у шэрагу дысцыплін – “Візітная картка”, дэфіле у спартыўным, вячэрнім, стыльным  і шлюбным адзенні, купальных касцюмах. Адметна, што ўсе яны вельмі хваляваліся, але пры гэтым адорвалі гледачоў магутным зарадам пазітыву і шчырымі ўсмешкамі.  У перапынках паміж выхадам прыгажунь на сцэну свае творчыя нумары дэманстравалі лепшыя артысты Палаца культуры.

Ацэньвала шарм і арыгінальнасць кожнай з канкурсантак кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшоў і  дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля.

Непрыкметна праляцелі амаль чатыры гадзіны конкурсу. У выніку званне другой Віцэ-міс і прыза сімпатый гледачоў была ўдастоена Яна Данілюк, першай Віцэ-міс стала Ларыса Канончык, а галоўнага тытула - “Міс Кобрын-2012” - удастоена Яна Грыгорык. З рук намесніка старшыні райвыканкама Валянціна Трубчыка яна атрымала сімвал конкурсу – дыядэму, а таксама галоўны прыз ад фірмы “Цэнтр-Тур” – падарожжа ў Закарпацце. Дзяўчаты былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі ад шматлікіх партнёраў мерапрыемства.

У інтэрв’ю нашай газеце ўладальніца тытула “Міс Кобрын-2012”  Яна Грыгорык паведаміла, што з’яўляецца навучэнкай адзінаццатага класа СШ №6 і ў бліжэйшай будучыні плануе паступіць у ВНУ на факультэт лінгвістыкі ці піяр-менеджменту. Яна вельмі дзякуе сваім родным, блізкім за падтрымку на працягу ўсяго праекта, якія верылі ў яе перамогу.

[gallery link="file" order="DESC" columns="2"]

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: “Міс Кобрын-2012” Яна Грыгорык; прыгажуні ў час конкурсу.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу