Сб, 12 октября 2024
Прогноз погоды

Рыбны кірмаш

20/01/2011 Сельское хозяйство

З раніцы ў мінулую суботу ў Кобрыне на плошчы Матросава разгарнуўся шчодры рыбны кірмаш. Сваю прадукцыю прапанавалі пакупникам адразу тры рыбныя гаспадаркі – “Сакалова” (Жабінкаўскі раён),  “Днепра-Бугскі” (Драгічынскі раён) і “Сялец” (Бярозаўскі раён). Шчыра кажучы, такога багатага асартыменту свежай рыбы кабрынчане нават і не чакалі. Белы амур, шчупак, карп, карась, таўсталобік… Серабрыстая луска прыгажуноў-гігантаў зіхацела, нібыта новенькія манеты.

Таксама некаторыя вытворцы рэалізоўвалі і вялены тавар, які таксама карыстаўся добрым попытам. Нягледзячы на даджлівае надвор’е хутка ля прылаўкаў выстраіліся доўгія чэргі пакупнікоў. Гандаль ішоў бойка.

Супрацоўнік рыбгаса “Днепра-Бугскі” Наталля Юхімовіч адзначае, што іх арганізацыя існуе ўсяго год, але попыт на прадукцыю расце літаральна ў геаметрычнай прагрэсіі. Летась было вырашчана больш за 1000 тон свежай рыбы, якая без перашкод прадаецца на ўнутраных рынках краіны, пераважна на Міншчыне і Гродзеншчыне.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКАХ: у час рыбнага кірмашу на пл. Матросава.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу