Сб, 07 декабря 2024
Прогноз погоды

Разам з “БРСМ” - да новых ініцыятыў!

29/01/2020 Молодёжь

Усебаковае развіццё, насычанае і цікавае жыццё прапануе маладым людзям Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.  10-ты пленум Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, дзе падводзіліся вынікі за мінулы год і ставіліся планы на будучыню, 21 студзеня  прайшоў на базе райвыканкама. У рабоце прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Паліна Васілюк і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Іван Каробка.

Валянцін Трубчык уручае грамату за перамогу ў раённым конкурсе на лепшы сацыяльны ролік у намінацыі «ТРУД - КРУТ» педагогу-арганізатару Стрыгаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Марыне Наумук

Як адзначыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марына Палявода, па стане на 1 студзеня 2020 года Кобрынская раённая арганізацыя ГА “БРСМ” налічвала 2310 чалавек у 97 пярвічных арганізацыях. І гэта – самыя актыўныя прадстаўнікі нашай моладзі. Сёння яны прымаюць удзел у грамадска-палітычным, творчым, спартыўным, працоўным жыцці Кобрыншчыны і дасягаюць новых вышынь на шляху свайго развіцця. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, удзел у ахове правапарадку, арганізацыя другаснай занятасці, падтрымка таленавітай моладзі – толькі некаторыя з мноства накірункаў дзейнасці грамадскага аб’яднання. Актыў Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”прымае ўдзел у рэспубліканскіх акцыях і праектах, раённых мерапрыемствах, на тэрыторыі Кобрыншчыны дзейнічаюць 6 валанцёрскіх атрадаў “Добрае сэрца”, у якія ўваходзяць каля 250 чалавек.

 Іван Каробка ўручае моладзі Кобрыншчыны членскія білеты ГА БРСМ” новага ўзору

Аб тым, што на Кобрыншчыне гэтая работа вядзецца на належным узроўні, лепш за ўсё гаворыць вялікая колькасць узнагарод, якія атрымалі на пленуме самыя актыўныя члены ГА “БРСМ”. Граматы, падзякі, падарункі знайшлі пераможцаў раённага конкурсу на лепшы сацыяльны ролік, раённага і абласнога этапаў рэспубліканскага конкурсу на лепшую эмблему, фатаграфію, малюнак, верш і эсэ арт-эстафеты “Слова, першае ў жыцці”,   лепшыя пярвічныя арганізацыі, валанцёрскія атрады, педагогаў, якія працуюць з нашай таленавітай моладдзю.

-         Сёння наша моладзь займае актыўную грамадскую пазіцыю. ГА “БРСМ” дае магчымасць для асабістага  росту, - падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. –

Пад апладысменты прысутных Валянцін Васільевіч, Паліна Васілюк, Марына Палявода  і Іван Каробка ўручылі моладзі ўзнагароды і білеты ГА “БРСМ” новага ўзора. Як падкрэсліў Іван Каробка, сёння ГА “БРСМ” аб’ядноўвае лепшых прадстаўнікоў нашай моладзі, а значыць мы яшчэ не раз даведаемся аб яго добрых справах і новых дасягненнях.

Пераможцы конкурсаў, актывісты, новыя члены ГА “БРСМ” абмяркоўваюць перспектывы развіцця аб’яднання

 

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота Дзмітрый БЯЛОЎ.

 

 

 

 

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу