Главная / Новости / Численность населения 84,5 тыс. человек, средний возраст 40,3 года: Кобринский р...
Прыорбанк: заўсёды на пульсе сучаснасці
22/10/2009
Безумоўна, два дзесяцігоддзі для фінансава-крэдытнай установы Рэспублікі Беларусь – дата значная. Гэты час стаў сур’ёзным выпрабаваннем, перыядам станаўлення, уздыму і перамог у сучасным бізнэсе для Прыорбанка. Сёлета ўрачыста адзначаўся яго юбілей.
А пачыналася ўсё з Мінскага Інвестыцыйнага Банка, які ўтварыўся яшчэ ў 1989 годзе, а потым змяніў сваю назву. Сёння Прыорбанк ганарыцца сваімі традыцыямі ў бізнэс-сферы. Так, яшчэ ў пачатку 90-х гадоў гэта ўстанова стала першай сярод сваіх канкурэнтаў, хто заваяваў членства ў прэстыжнейшых інавацыйных міжнародных плацёжных сістэмах VISA International и MasterCard/Europay. Паводле выказванняў аўтарытэтных экспертаў у эканамічнай сферы, гэта ўстанова здолела стаць не толькі адным з першых і буйнейшых прыватных банкаў краіны, але і лідарам фінансавай індустрыі Беларусі. Кантрольным пакетам акцый банка валодае аўстрыйская фінансавая група Райффайзен, якая з’яўляецца адной з самых паспяховых і прагрэсіўных на Захадзе. Над яе стратэгіяй развіцця працуюць многія таленавітыя эканамісты. Філіялы аўстрыйскай фінансавай групы працуюць, у тым ліку, амаль што ва ўсіх рэгіёнах краін СНД і з’яўляюцца запатрабаванымі, хутка набываюць аўтарытэт сярод кліентаў. Прыорбанк прапануе спажыўцам шырокі спектр банкаўскіх прадуктаў еўрапейскай якасці. Як і заўсёды, акцэнт робіцца на ўкараненне перадавых бізнэс-тэхналогій (банкаўскія пластыкавыя картачкі, аперацыі з каштоўнымі паперамі, грашовыя пераводы, дэпазітарныя сейфы і інш.).
Тры гады паспяхова вядзе свае справы на Кобрыншчыне Цэнтр банкаўскіх паслуг (ЦБП) 502 “Прыорбанк” ААТ, які знаходзіцца па вул. Кастрычніцкай, 7. У асноўным тут ажыццяўляюцца разлікова-касавыя аперацыі для прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнэсу. Так, напрыклад, сур’ёзныя дзелавыя зносіны наладжаны з такімі арганізацыямі, як ТАА “Флексапак”, магазін “Вектар”, ПУП “Рамсантэхбуд”, будаўнічая кампанія “Перасвет”. Індывідуальныя прадпрымальнікі таксама давяраюць Прыорбанку і з задавальненнем карыстаюцца шырокім спектрам банкаўскіх паслуг. Актыўна вядзецца работа па рэалізацыі фізічным асобам крэдытных картачак, якія не патрабуюць даручальнікаў і з неабмежаваным тэрмінам дзеяння, банкаўскіх пластыкавы картачак і г.д.
Як зазначыў кіраўнік Цэнтра банкаўскіх паслуг Юрый Садоўскі, галоўная задача кожнага супрацоўніка ўстановы - бездакорна выконваць асноўнае правіла: усё для кліента. Кіраўніцтва Прыорбанка па склаўшайся традыцыі імкнецца першымі ўкараніць самыя сучасныя падыходы ў рабоце з партнёрамі, якія б значна спрасцілі бухгалтарскія фармальнасці і больш аператыўна дазволілі вырашаць надзённыя задачы.
У ліпені мінулага года кліентам прэзентаваны ўнікальны сэрвіс, які пакуль што не мае аналагаў у Беларусі - Інтэрнэт-Банк Prior Online. Сістэма дазваляе свабодна кіраваць усімі сваімі рахункамі ў рэжыме рэальнага часу. Дзеля гэтага спатрэбіцца толькі камп’ютар і доступ у інтэрнэт. Супрацоўнікі ўстановы дапамогуць кліентам устанавіць усе неабходныя тэхнічныя сродкі і праграмнае забеспячэнне. Такім чынам, знаходзячыся ў любой краіне свету, чалавек мае магчымасць зазірнуць на сваю асабістую старонку ў глабальнай павуціне і ажыццявіць неабходныя аперацыі. Сёння кабрынчане віртуальна могуць папоўніць свае дэпазіты, аплаціць паслугі інтэрнэт-правайдараў, камунальнікаў, рахункі за электраэнергію, капітальны рамонт, водазабеспячэнне і інш.
Кліенты ўжо не прывязваюцца да канкрэтнага месца і часу. Маючы толькі смартфон ці ноутбук, яны здольны кіраваць сваімі фінансавымі патокамі ў транспарце, кафэ ці спартзале. Інтэрнэт-банк робіць толькі першыя свае крокі. Але, паводле слоў Юрыя Садоўскага, такі сэрвіс не з’яўляецца нейкім эксперыментам- гэта патрабаванне сённяшняга дня.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ аўтара:
кіраўнік цэнтра банкаўскіх паслуг 502 “Прыорбанк” ААТ