Ср, 11 сентября 2024
Прогноз погоды

Председатель Кобринского райисполкома Николай Кенда провёл прямую телефонную линию.

25/04/2013 Официально

Ад вулічнага гандлю да якасці вады і праблем добраўпарадкавання вуліц – менавіта такія разнастайныя пытанні задавалі кабрынчане ў час “прамой тэлефоннай лініі”, якую нядаўна правёў старшыня райвыканкама Мікалай Кенда.

З нагоды праблем, звязаных з вадой, звярнуліся адразу некалькі чалавек. У прыватнасці, гаворка ішла пра адсутнасць вады ў вёсцы Ластаўкі і нізкай яе якасці ў доме №10 па вуліцы Леніна. Даручэнні разгледзець праблемы і прыняць адпаведныя меры атрымалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсяюк і дырэктар КУВП “Кобрынрайводаканал” Аляксей Каранчук.Актуальнымі застаюцца і пытанні, звязаныя з навядзеннем парадку на зямлі, а таксама з ажыццяўленнем вулічнага гандлю ў непрызначаных для гэтага месцах. Па гэтай праблеме да старшыні райвыканкама звярнуліся двое грамадзян. Нягледзячы на тое, што для вырашэння гэтага пытання ўжо былі прыняты неабходныя меры, старшыня даручыў пакінуць на кантролі праблему несанкцыянаванага гандлю ў неналежных месцах начальніку Кобрынскага РАУС Максіму Субоце, начальніку аддзела гандлю і паслуг райвыканкама Наталлі Сакалачка і галоўнаму ўрачу Кобрынскага ЗЦГіЭ Святлане Асташэвіч.З задавальненнем хацелася б адзначыць, што за большасцю зваротаў на “прамыя тэлефонныя лініі”, якія праводзіць як старшыня, так і кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, стаяць рэальна існуючыя пытанні. Гэта сведчыць аб тым, што кабрынчане неабыякавыя да таго, што адбываецца навокал, і займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. А значыць, нявырашаных праблем з цягам часу стане менш.Дзмітрый БЯЛОЎ.

фото Романа Мельника.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу