Наведванне працоўных калектываў рознай формы ўласнасці, населеных пунктаў, гарадскіх кварталаў, у час якога адбываецца непасрэдны кантакт з людзьмі, дае старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалаю Кендзе багаты матэрыял. Шмат што з яго ў далейшым выкарыстоўваецца пры выпрацоўцы рашэнняў па той ці іншай праблеме, пазітыўна ўплывае на ўзаемаадносіны ўлады з людзьмі. Важнае месца ў багатым арсенале сувязей выканаўчай улады з насельніцтвам займае “прамая тэлефонная лінія”. Адну з іх Мікалай Аляксеевіч правёў 8 чэрвеня з жыхарамі раёна.
Людзей хвалююць шмат якія пытанні. Напрыклад, кагосьці яшчэ непакоіць падтапленне тэрыторый, актуальным застаецца пытанне добраўпарадкавання населеных пунктаў раёна. У прыватнасці, жыхароў вёскі Камень хвалюе тое, што на аўтамабільнай трасе з інтэнсіўным рухам транспарту, якая праходзіць праз вёску, адсутнічае дарожка для пешаходаў. Вяскоўцы вымушаны хадзіць па ўскрайку асфальтнага пакрыцця, што, вядома, небяспечна.
У жыхарак вёсак Навасёлкі і Плянта, якія звярнуліся да старшыні райвыканкама на “прамую тэлефонную лінію”, ёсць жыццёвыя цяжкасці. Патрэбна аднавіць старую агароджу, змяніць у хаце вокны, падлогу, дзверы. Людзям сталага ўзросту гэтыя работы самастойна выканаць немагчыма, а вельмі хочацца, каб жыллё было па-гаспадарску абуладкавана. Але трэба мець на ўвазе і той факт, што ў састарэлых людзей ёсць дзеці, якія ў многім маглі б дапамагчы сваім бацькам.
У шэрагу тэлефанаванняў былі звароты шматдзетных сем’яў, інвалідаў, пенсіянераў. Прынамсі, усе званкі паступілі ад сельскіх жыхароў. Безумоўна, вырашэнне узнятых пытанняў патрабуе пэўных затрат, таму належыць уважліва вызначыць, у чым, як кажуць, іх соль, канкрэтыка. Літаральна ўсе звароты ўзяты на кантроль, старшыня раённага выканаўчага камітэта іх дэталёва разгледзіць і па кожнаму будзе прынята ўзважанае, абгрунтаванае рашэнне. Аб тым, што будзе зроблена па зваротах грамадзян, ім абавязкова паведамяць.
Алёна БЛЮДНІК.
фота Рамана МЕЛЬНІКА
Поделиться в соцсетях: