Пт, 07 февраля 2025
Прогноз погоды

Прафсаюзы - ветэранам

12/05/2010

Менавіта пад такой назвай штогод раённыя і абласныя камітэты прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу па ўсёй краіне праводзяць традыцыйную дабрачынную акцыю. Прафсаюзныя лідары сумесна з прадстаўнікамі прафкамаў на месцах і адміністрацыяй гаспадарак ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць каштоўныя падарункі і святочныя паштоўкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Тых заслужаных людзей, у якіх слабое здароўе, арганізатары акцыі ўшаноўваюць дома. Сёлета, у гадавіну святкавання 65-годдзя Вялікай Перамогі, гэта мерапрыемства набыло асаблівы статус.Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Дзераўнюк з вёскі Плоскае прачнуўся раніцай і, як звычайна, зазірнуў у акенца, каб даведацца, якое надвор’е на гэты раз паднясе сёлетні май. І раптам на вачах у мужчыны заблішчалі слёзы... Дзень Перамогі ў 1945-м годзе быў амаль што такім жа… Прырода радавала зелянінай дрэў і квеценню садоў.Раптам каля дома спыніўся аўтамабіль. У госці да ветэрана прыехаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук, які сардэчна павіншаваў гаспадара з надыходзячым святам, пацікавіўся здароўем і ўручыў ветэрану каштоўны падарунак, пажадаў бадзёрасці і шчасця.На фронт Васіль Мікалаевіч трапіў артылерыстам у снежні 1944 года ў Бяла-Падляску (Польшча) і адразу ж у самае пекла – удзельнічаў у фарсіраванні ракі Віслы. У яго палку былі дзве “кацюшы”, а таксама гаўбіцы, якія знішчалі ворага на супрацьлеглым беразе. Фашысцкая авіяцыя праводзіла частыя бамбардзіроўкі нашых пазіцый. Большасць самалётаў была збіта савецкімі зеніткамі. У тым жорсткім баі наш зямляк праявіў мужнасць і гераізм. Дзякуючы зладжаным дзеянным артылерыі пяхота паспяхова пераправілася цераз пантонныя масты і разбіла гітлераўцаў. Менавіта пасля гэтай аперацыі Васіль Мікалаевіч атрымаў свой першы медаль – “За адвагу”.Другая сітуацыя склалася ўжо ў 1945 годзе на подступах да Бярліна. Артылерысты знішчалі агнявыя кропкі гітлераўцаў, што спрыяла поспеху аперацыі, у ходзе якой падраздзяленні Вермахта траплялі ў палон. Яны былі шакіраваны націскам савецкіх войскаў. Потым Васіль Дзераўнюк на ўласныя вочы бачыў, як у пачатку мая з боку Бярліна доўгімі калонамі рухаліся ваеннапалонныя. Наш зямляк прымаў актыўны ўдзел у штурме рэйхстага.А перамогу ветэран сустрэў у Дрэздэне. Усё сумленнае жыццё Васіль Дзераўнюк працаваў паляводам у калгасе “Зара”, выгадаваў двух дзяцей, трох унукаў і двух праўнукаў. У Дзень Перамогі па традыцыі яго сям’я будзе ў зборы і шчыра адзначыць гэтае свята.Таксама ў той дзень старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук з аналагічнай дабрачыннай місіяй наведаў ветэрана вайны Сяргея Герасімавіча Момліка з в. Дзівін. Ён ваяваў на Першым Украінскім фронце. Прымаў удзел у наступленні на Германію. Пасля вайны прысвяціў сябе сельскай гаспадарцы. Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.НА ЗДЫМКУ: ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Дзераўнюк прымае віншаванні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіля Лазарчука.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу