Нядаўна ў Мінску былі падведзены вынікі XI рэспубліканскага конкурсу “Пазнай Беларусь!”, які традыцыйна праводзіцца пад эгідай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага агенцтва па турызме і рэдакцыі газеты “Турызм і адпачынак”.
У намінацыі “За ўклад у развіццё беларускага турызму” дыпламантам конкурсу стаў Кобрынскі райвыканкам. Звання “Лепшы аб’ект аграэкатурызму” была ўдастоена аграэкасядзіба “На Зарэчнай вуліцы” (вёска Пескі), гаспадарамі якой з’яўляюцца Ала і Сяргей Палікарпук. Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі. Віншуем!Ул. інф.фота: by.holiday.by
Поделиться в соцсетях: