Прогноз погоды
Сб, 19 апреля 2025

Палітычныя партыі актывізаваліся

13/12/2017

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў відэазвароце, размешчаным на сайце ЦВК, адзначыла ўсё большую актыўнасць палітычных партый на першых этапах выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў – 2018.Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, 4 снежня завяршыўся важны этап гэтай кампаніі - утвораны акруговыя выбаркамы па выбарах дэпутатаў абласных Саветаў, а таксама дзевяць раённых камісій горада Мінска па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета. "Гэтыя органы будуць працаваць непасрэдна з кандыдатамі ў дэпутаты і ўжо прымаюць заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Таму тыя патэнцыяльныя кандыдаты, якія жадаюць вылучыцца шляхам збору подпісаў, могуць падаваць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы", - заўважыла яна.У заяве павінен змяшчацца спіс членаў ініцыятыўнай групы. Мінімальная колькасць - тры чалавекі, максімальная - дзесяць. Пры гэтым члены групы могуць не пражываць на тэрыторыі той выбарчай акругі, дзе будуць збірацца подпісы, галоўнае - каб выбаршчыкі, якія будуць ставіць гэтыя подпісы, пражывалі на тэрыторыі той акругі, дзе вылучаецца кандыдат.Старшыня ЦВК звярнула ўвагу на асаблівую актыўнасць асобных партый.Што датычыцца грамадскіх аб'яднанняў, найбольш актыўна сябе праяўляюць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, РГА "Белая Русь" і Беларускі саюз жанчын."Такім чынам, мы бачым: тыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія жадаюць працаваць на гэтыя выбары, актыўна прымаюць удзел у цяперашняй выбарчай кампаніі і, зразумела, будуць таксама ўплываць на ход выбараў", - рэзюмавала Лідзія Ярмошына.

БЕЛТА.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу