Пн, 14 октября 2024
Прогноз погоды

Пагоны і шаўроны – у пантэоне славы.

19/02/2014 Праздники Молодёжь

На высокай эмацыянальнай ноце ў мінулую пятніцу ў ваенна-гістарычным музеі імя А.В. Суворава распачалася цырымонія ўручэння знакаў адрознення навучэнцам класаў ваенна-патрыятычнага і прававога  напрамкаў, якая прысвячалася 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Удзел у гэтым мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіна Радковіч, ваенны камісар Кобрынскага райваенкамата Ігар Круглоў, начальнік РАУС Максім Субота, камандзір атрада асобага прызначэння 50-й змешанай авіяцыйнай базы Валерый Салодкі, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Алег Кацюба, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі грамадскасці, моладзь.

На вялікім экране - імёны і фотаздымкі нашых землякоў, якія навечна засталіся маладымі. У гонар подзвігаў ваеннаслужачых, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, у поўнай цішыні адлічыў хвіліну маўчання  метраном памяці.

І вось навучэнцы СШ № 4 у ваеннай форме ўрачыста ўнеслі  кадэцкі сцяг – сімвал вернасці слаўным традыцыям продкаў. Васямнаццаць кадэтаў і дваццаць тры выхаванцы класа прававога напрамку, нібыта ў арміі, выстраіліся роўнымі шарэнгамі.  Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыў у сваім прывітальным слове Аляксандр Зазуля, на Кобрыншчыне расце годная маладая змена, для якой павага да мінулага, годнасць, любоў да сваёй Радзімы па праве з’яўляюцца сапраўднымі духоўнымі каштоўнасцямі. Вялікую ролю ў ваенна-патрыятычным  выхаванні моладзі адыгрываюць прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія выкладаюць бясцэнныя ўрокі мужнасці і справядлівасці.

Аляксандр Іванавіч выказаў упэўненасць у тым, што добрыя традыцыі кадэцкага брацтва і класа прававога напрамку пры падтрымцы ўлады і ўсіх зацікаўленых структур атрымаюць новы подых і далейшае дынамічнае развіццё. Старшыня райвыканкама пажадаў прысутнай моладзі моцнага здароўя і здзяйснення ўсіх мараў. Шматлікія госці мерапрыемства з задавальненнем далучыліся да гэтых цёплых слоў.

З рук Ігара Круглова і Максіма Суботы новаспечаныя кадэты і выхаванцы юрыдычных класаў атрымалі пагоны і шаўроны, а ад сваіх старэйшых калег-выпускнікоў – кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. А завяршылася мерапрыемства песнямі пад гітару на тэму Афганскай вайны кобрынскага паэта-барда Юрыя Харэвіча.

[gallery link="file" order="DESC" columns="4"]

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу