Вс, 03 ноября 2024
Прогноз погоды

Падведзены вынікі фотаконкурсу «Кобрынскага весніка» “Усмешка дзіцяці”.

02/01/2013 Молодёжь Конкурсы

Мы падвялі вынікі і абвяшчаем пераможцаў фотаконкурсу “Усмешка дзіцяці”, які праходзіў з 3 лістапада па 24 снежня 2012 г. Прызавыя месцы занялі фотаздымкі Лізаветы Бойка (4 гады),

Міланы Сядач (1 год 9 месяцаў),

братоў-блізнят Уладзіслава і Вячаслава Васільевых (5 гадоў).

Усе яны атрымаюць прызы, якія прадаставілі магазіны “Кнігі” і ТАА “Кадр-Сэрвіс”. Таксама заахвочвальным прызам ад нашага фотакарэспандэнта Ігара Сідарука адзначаны фотаздымак Дар’і Сергіевіч (3,5 года) з братам Арцёмам Баярыным (4 гады).

Віншуем пераможцаў! Дзякуем усіх, хто браў удзел у конкурсе. І не сумуйце, калі здымкі вашага дзіцяці не занялі прызавых месцаў. Магчыма, з часам вы яшчэ пабачыце іх на старонках нашай газеты!

Днямі ў рэдакцыі "КВ" адбылася цэрымонія ўзнагароджвання прызёраў нашага конкурса. Ва ўрачыстай абстаноўцы яны былі ўзнагароджаны прыемнымі сувенірамі! Чытайце і выпісвайце "Кобрынскі веснік" і ўдзельнічайце ў нашых конкурсах яшчэ!

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу