Сб, 14 сентября 2024
Прогноз погоды

Падпіска-2011: У новы год – з «КВ»!

31/12/2010

На мінулым тыдні журналісты рэдакцыі газеты сумесна з работнікамі РВПС завіталі ў госці на Дзень падпісчыка ў працоўны калектыў ААТ “Кобрынскі мясакамбінат”. Першыя хвіліны ў адміністрацыйным будынку прадпрыемства пацвердзілі самыя лепшыя прагнозы наконт правядзення  важнага мерапрыемства. Да пачатку падпісной акцыі па ініцыятыве дырэктара камбіната Дзмітрыя Тарасюка з людзьмі была праведзена адпаведная інфармацыйная работа, аб чым сведчылі таксама аб’явы на стэндах. Сапраўды, Дзень падпісчыка праходзіў у святочнай атмасферы. У фае была ўстаноўлена навагодняя ёлка, на вялікай тэлевізійнай панелі трансліраваліся відэакліпы з папулярнай музыкай.

_

У ліку першых, хто пажадаў аформіць падпіску на “КВ”, стала Наталля Бенедзісюк, якая рэгулярна чытае і выпісвае раённую газету. Асабліва ёй падабаюцца свежыя навіны, асвятленне эканамічнай і сацыяльнай праблематыкі Кобрыншчыны. Яна пажадала газеце быць больш цікавай і інфармацыйнай, а ўсяму калектыву  “КВ”- здароўя, вострага пяра і дабрабыту. Дарэчы, многія супрацоўнікі мясакамбіната пажадалі і ў наступны раз прыняць удзел у падобным мерапрыемстве.

Мы ў сваю чаргу ад душы запрашаем усіх нашых шаноўных сяброў на наступны Дзень падпісчыка, які адбудзецца ў 2011 годзе. Чытайце і выпісвайце “Кобрынскі веснік”!

Раман Мельнік.

Фота аўтара.

На здымку: адна з першых падпісчыц Наталля Бенедзісюк.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу