Вс, 21 июня 2026
Прогноз погоды

Пад знакам чуласці і дабрыні

14/01/2010 Социум

Калядныя вечары… Святочны стол, добрыя душэўныя спевы, непаўторная, амаль што казачная атмасфера. Здаецца, што ў гэтую цудоўную пару могуць споўніцца ўсе самыя патаемныя жаданні – а людзі міжволі настройваюцца на самы добры лад.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Менавіта ў такой атмасферы прайшлі калядныя мерапрыемствы ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Кобрынскага ТЦСАН. Мы наведалі першы этап –“Калядная свечка”, які праводзіўся для тых пажылых грамадзян, хто знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні, у рамках акцыі “Ражджаство Хрыстова, слаўся!”.

А пачалося мерапрыемства, зразумела, са святочнай каляднай праграмы, якую прадставілі прысутным навучэнцы нядзельнай школы пры Свята-Аляксандра-Неўскім саборы.

- Мы дзелімся радасцю аб Хрысце, які нарадзіўся, - расказвае благачынны цэркваў Кобрынскай акругі протаіерэй Багдан Хама. – І самі радуемся гэтай вялікай падзеі. У гэтыя святочныя дні асабліва хочацца, каб мы ўсе сталі больш уважлівымі – у тым ліку да тых, каму гэтая ўвага патрэбная ў першую чаргу, – слабых, хворых і немачных.

Праграма спадабалася ўсім. Цудоўны калядны спектакль у выкананні навучэнцаў нядзельнай школы і калядныя песні выдатна дапоўнілі самі сацыяльныя работнікі, якія прадставілі на суд гледачоў спевы ва ўласным выкананні. Ну і, зразумела, якое ж свята без падарункаў? А фіналам мерапрыемства стаў святочны стол, арганізаваны на сродкі Кобрынскага ТЦСАН.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Але на гэтым свята ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Кобрынскага ТЦСАН не скончылася – увечары тут адбылося яшчэ адно мерапрыемства. Аддзяленне прымала клуб “Сустрэча”, добра вядомы кабрынчанам па свайму ўдзелу ў самых разнастайных культурных мерапрыемствах.

І сапраўды, энергія ўдзельнікаў клуба проста ўражвае. Калядкі і народныя спевы, гумарыстычныя выступленні не пакінулі абыякавым нікога – і зрабілі атмасферу вечара на самой справе святочнай. Як адзначыла Вера Жуковіч, кіраўнік клуба “Сустрэча”, будзе вельмі добра, калі канцэрт стане своеасаблівай першай ластаўкай будучай плённай працы з Кобрынскім ТЦСАН.

- Ведаеце, пажылыя людзі здольныя вельмі на многае, - дзеліцца сваімі думкамі Вера Жуковіч. – А наша задача – што называецца, абудзіць іх, даць зразумець сваю ролю, паказаць, што жыццё з’яўляецца цікавым і разнастайным. Нельга не адзначыць і той факт, што правядзенне нашай сустрэчы ў гэтым мікрараёне, магчыма, адкрые гэтае самае жыццё для тых, хто не заўсёды можа дабрацца да цэнтра горада, дзе, як правіла, праходзіць большасць культурных мерапрыемстваў.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Адшумелі святочныя мерапрыемствы, уручаны падарункі… Але не заканчваецца святочны настрой, добры запал якога атрымаў, без сумнення, кожны з наведвальнікаў. І вясёлыя агеньчыкі ў вачах бабулькі, якая разам з іншымі спявае калядныя песні часоў сваёй маладосці, з’яўляюцца лепшым доказам таго, што мерапрыемствы, якія адбыліся ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Кобрынскага ТЦСАН, на самой справе сталі святам чуласці і дабрыні.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Последние новости