Прогноз погоды
Ср, 30 апреля 2025

Охота и рыбалка в новом году

18/01/2012

Для паляўнічых і рыбаловаў, як і для ўсіх, надышоў новы год. У гэтыя дні сапраўдныя аматары прыроды ўспамінаюць найбольш яркія паляванні, па-новаму ацэньваюць атрыманыя трафеі, прыдзірліва аналізуюць промахі.

(фото www.interfax.by)

Нягледзячы на тое, што студзень - сярэдзіна зімы, нагадваем, што да 29 студзеня працягваецца паляванне па паляўнічых пуцёўках на пушнога звера. Да 31 студзеня па разавых дазволах і паляўнічых пуцёўках да іх дазваляецца ружэйная і безружэйная здабыча бабра рачнога.

Да 31 красавіка пад кіраўніцтвам егераў па разавых дазволах ва ўсе дні тыдня на працягу сутак з засады з вышак арганізуецца паляванне на кабана (дарослага самца і маладняк да двух гадоў любога полу).

У той жа час праводзіцца прыкормліванне дзікіх капытных (лася, аленя, кабана, касулі еўрапейскай), а таксама зайца-русака, шэрай курапаткі, якой вельмі мала. Паўсюдна выстаўляюцца саланцы з соллю, такой неабходнай для звяроў мінеральнай падкормкай.

Таксама нагадваем, што для членаў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў  пачынаецца час платы членскіх узносаў. Апошні тэрмін - 31 сакавіка.

Віктар БРЫШТЭН,

вядучы паляўніцтвазнавец Кобрынскай раённай дзяржаўнай структуры «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу