Вт, 15 октября 2024
Прогноз погоды

Обаятельная и спортивная Людмила Пушко уже 35 лет работает в Запрудской БШ

08/11/2016

Чалавек і яго справаАбаяльная і спартыўная

img_5399Якім мы ўяўляем настаўніка фізкультуры? Найчасцей – атлетычным мужчынам, гук свістка якога ў момант ставіў у строй увесь клас, а яго гучны голас апавяшчаў каманды: “Раўняйсь! Смір-на!” А вось у Запрудскай базавай школе місію па фізічным развіцці дзяцей выконвае прыгожая, добрая, абаяльная і спартыўная жанчына – Людміла Пушко, якая ўжо 35 гадоў працуе на педагагічнай ніве.З Людмілай Мікалаеўнай мы сустрэліся да пачатку ўрокаў. У памяшканні, прыстасаваным для правядзення ўрокаў фізічнай культуры.– З дзяцінства вакол мяне заўжды былі дзеці, і я пэўны час думала, што буду выхавацелем. Але бліжэй да заканчэння школы мяне пераарыентаваў настаўнік фізічнай культуры, тым больш што ў мяне былі добрыя вынікі па лёгкай атлетыцы.Але Людміла Мікалаеўна адразу не пайшла ў інстытут: не было спартыўнага разраду, які амаль немагчыма было атрымаць у вясковай Шамятоўскай школе.Пасля заканчэння Гродзенскага тэхнікума фізічнай культуры маладую настаўніцу па размеркаванні адправілі ў Камянецкі раён, і Людміла Мікалаеўна паралельна пайшла атрымліваць вышэйшую адукацыю.

img_540619-гадовая дзяўчына трапіла ў школу, дзе ўжо пяць гадоў не было спецыяліста, спартыўнай залы і дзе ўсе ўрокі трэба было амаль круглы год праводзіць на вуліцы. Але дзеці падтрымалі і палюбілі настаўніцу, сталі дапамагаць ёй ва ўсім, нават ямы пад скокі капалі разам і футбольныя вароты ставілі. З тых першых гадоў працы ў настаўніцы заховаюцца кнігі і паштоўкі, падораныя дзецьмі.Там малады педагог знайшла свой лёс і пераехала за мужам амаль на радзіму – у Запруды.– Трапіла я ў педагагічную сям’ю, дзе свёкар быў дырэктарам школы, свякроў – настаўніцай пачатковых класаў. На новым месцы таксама было цяжка пачынаць. Але мне ішлі насустрач, і ўсё неабходнае рабілася або куплялася, – рэзюмуе мая субяседніца.Людміла Мікалаеўна з вялікай пяшчотай успамінала свой педагагічны лёс. Акрамя звычайных урокаў фізічнай культуры, настаўніца часта хадзіла з дзецьмі ў турыстычныя паходы, у тым ліку на лыжах, выязджала на розныя спаборніцтвы. І, нягледзячы на невялікую колькасць дзяцей, сёння ўрокамі фізкультуры спартыўнае выхаванне не абмяжоўваецца: па суботах праводзяцца дні здароў’я, спартландыі, спаборніцтвы.Што датычыцца ўрокаў, то тут дзякуючы невялікай колькасці вучняў паспяхова ўжываееца індывідуальны падыход да кожнага.…І вось зазвінеў званок, і на пляцоўку прыбеглі тры дзяўчынкі з пяці дзяцей, што ёсць у класе. Але нават пры такім “мінімалізме” на ўроку будзе цікава, таму што настаўніца заўжды ўключаецца ў гульню і робіць ўрокі вясёлымі і карыснымі.Людміла ПАШКОВІЧ.НА ЗДЫМКУ: Людміла ПУШКО з пяцікласніцамі.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу