Ср, 16 октября 2024
Прогноз погоды

Новая история военного комиссариата Кобринского района

19/10/2015

Да ваеннага камісарыята Кобрынскага раёна далучылася адпаведная ўстанова Жабінкаўскага раёна. Аб’яднанне адбылося згодна з Дырэктывай Міністра абароны № 29 ад 31 снежня 2014 года. Але ж рэструктурызацыя - працэс не аднаго дня, таму на новую арганізацыйна-штатную структуру камісарыяты перайшлі толькі 31 жніўня 2015 года.
Падобныя змены кранулі не толькі Жабінку і Кобрын, але і іншыя раёны Брэсцкай вобласці. Тыя ваенныя камісарыяты, дзе наяўнасць мабілізацыйных і прызыўных рэсурсаў невялікая, далучылі да большых. Галоўным вынікам стала аптымізацыя колькасці як афіцэраў, так і цывільнага персаналу. Аднак у той жа час павялічылася нагрузка на “асноўны” ваенны камісарыят, бо ўсе дакументы воінскага ўліку цяпер знаходзяцца там.
Абасобленая група (Жабінкаўскага раёна) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў засталася ў “родным” будынку, дзе сярод іншых напрамкаў дзейнасці захавалася ўлікова-прызыўная работа. Як растлумачыў ваенны камісар ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Ігар Круглоў, прызыўныя камісіі ствараюцца паасобку - у Кобрынскім і Жабінкаўскім райвыканкамах. Медыцынскі агляд прызыўнікі таксама праходзяць на месцах, а вось ваенныя білеты ўжо выдаюцца толькі ў Кобрыне. Усе астатнія функцыі па ўліку ваеннаабавязаных, ветэранаў вайны, “афганцаў”, “чарнобыльцаў”, ветэранаў Узброеных Сіл засталіся ў Жабінцы і Кобрыне, як і было дагэтуль.
Наталля НІЖНІК.
НА ЗДЫМКУ: Ігар Круглоў (справа) і намеснік ваеннага камісара - начальнік мабілізацыйнага аддзела Андрэй Ануфрыюк.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу