Сб, 20 июня 2026
Прогноз погоды

Николай Кенда: «В центре внимания власти - человек, и его конкретные проблемы».

20/12/2011 Официально

Асабісты прыём старшыні райвыканкама Мікалая Кенды, які адбыўся нядаўна, яшчэ раз пацвердзіў, што ў цэнтры ўвагі ўлады знаходзіцца чалавек – і яго канкрэтныя праблемы. У гэты раз сустрэчы са старшынёй чакалі як фізічныя асобы, так і індывідуальныя прадпрымальнікі. Так, адразу некалькі чалавек звярнуліся па пытаннях прадастаўлення ў арэнду зямлі для вядзення сялянска-фермерскай гаспадаркі. Мікалай Кенда з вялікай увагай выслухаў іх і адзначыў, што такім  прапановам варта ісці насустрач – зразумела, у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам. Грунтоўны адказ атрымала і сям’я прадпрымальнікаў, якія цікавіліся дэталямі набыцця памяшкання для расшырэння вытворчасці і спынілі свой выбар на будынку былога аграхімцэнтра на тэрыторыі Кіселявецкага сельвыканкама. Адпаведнае даручэнне па вырашэнні пытання дадзена першаму намесніку старшыні райвыканкама Алегу Гангалу.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Адзін са зваротаў быў прысвечаны пытанням працоўных адносін на прадпрыемстве – грамадзянін звярнуўся з праблемай парушэння ў сферы аплаты працы і складаных узаемаадносін у калектыве. Старшыня райвыканкама даручыў высветліць акалічнасці і падкрэсліў, што ўсе парушэнні, калі яны існуюць, будуць выяўлены і выпраўлены. Актуальнымі застаюцца і транспартныя пытанні – так, у ходзе адной гутаркі была ўзнята праблема маршрутных таксі і добрасумленнага выканання сваіх абавязкаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў сферы пасажырскіх перавозак. Намесніку старшыні райвыканкама Аляксандру Майсеюку даручана стварыць камісію з удзелам супрацоўнікаў аўтапарка №16 і праверыць работу маршрутных таксі, на якія паступілі скаргі.

На жаль, не ўсе грамадзяне пакуль яшчэ разумеюць, у якіх выпадках трэба ісці на прыём да старшыні райвыканкама. Між тым рабіць гэта патрэбна толькі ў тым выпадку, калі не далі свайго выніку звароты ў ніжэйшыя інстанцыі ці калі з гэтым вынікам грамадзянін не згодны. Існуюць выпадкі, калі прыходзяць з адным і тым жа пытаннем некалькі разоў – хаця ўжо атрымалі заключэнне кампетэнтнай камісіі, такім чынам забіраючы час і ў сябе, і ў старшыні райвыканкама. Не з’яўляюцца рэдкасцю і выпадкі, калі на прыём да старшыні людзі прыходзяць з пытаннямі міжасабовых ці міжсуседскіх адносін і канфліктаў, якія прыстойней было б высветліць па-людску, між сабой, як кажуць, не выносячы смецце з хаты.

Як правіла, работа ў час прыёму была арганізавана так, каб вырашаць праблемы грамадзян з найбольшай эфектыўнасцю. Кожнаму, хто запісаўся на прыём, быў вызначаны свой час – каб не ствараць чаргі, якой практычна і не было. Па кожным пытанні пры неабходнасці ў час прыёму запрашаліся адпаведныя спецыялісты, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца вырашэнне праблемы. У выніку ўсе грамадзяне атрымалі на свае пытанні грунтоўныя і кампетэнтныя адказы – без увагі не застаўся ніхто.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Последние новости