Прогноз погоды
Вс, 15 июня 2025

“Нардычныя святы” ў Кобрыне

02/12/2019

Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да міжнароднага праекта “Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы”, арганізаванага Канфедэрацыяй Паўночных Асацыяцый.

У рамках праекта прайшлі чытанні ўслых урыўкаў з кніг, аб’яднаных тэмай “Нардычнае свята”. Вучні 9 – 11-х класаў СШ № 7 г. Кобрына разам з бібліятэкарам Наталляй Ефціфеевай чыталі ўрывак з кнігі Юстэйна Гордэра “Сафіін свет”. Пяцікласнікі гэтай жа навучальнай установы праслухалі ўрывак з кнігі Астрыд Ліндгрэн “Пэпі Доўгаяпанчоха”. Для дарослых, якія сабраліся ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры бібліятэкі, прапанавалі кнігу Карэн Бліксэн “Баляванне Бабет”. Падчас чытанняў слухачы ўдзельнічалі ў віктарыне па літаратуры і геаграфіі краін Паўночнай Еўропы.

За актыўны ўдзел у міжнародным праекце Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка ўзнагароджана дыпломам Цэнтра шведскіх даследаванняў.

Наталля Кандрашук

На фота Ігара Ніжніка: вучні 5-х класаў СШ № 7 падчас удзелу ў праекце.

Поделиться в соцсетях: