Сёлета на ААТ “Гідрамаш” за кошт асабістых сродкаў была ініцыянавана рэалізацыя новага праекта па мадэрнізацыі аддзялення па вытворчасці гідрацыліндраў. Як паведаміў галоўны інжынер завода Юрый Калеснікаў, паэтапна на адным з участкаў прадпрыемства будзе ўстаноўлена дзесяць станкоў, якія дагэтуль знаходзіліся ў рэзерве. Гэта абсталяванне адаптавана да існуючых сучасных стандартаў у вытворчасці і патрабаванняў эканоміі і беражлівасці. Яно дазволіць істотна павялічыць аб’ёмы гатовай прадукцыі, якая карыстаецца павышаным попытам не толькі на ўнутраных рынках, але і ў Расійскай Федэрацыі.
Раман МельнікПоделиться в соцсетях: