Для аграрыяў наступае самы адказны і гарачы перыяд – жніво. Ужо на гэтым тыдні гаспадаркі раёна пачалі ўборку азімага ячменю. Першымі на палі выйшлі камбайны ААТ “Батчы”.
У гаспадарцы ячменю – 100 га, на палетках працавала чатыры камбайны, што дало магчымасць аператыўна справіцца з пастаўленай задачай. Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Якімчук, сёлетні ўраджай азімага ячменю вышэй за леташні – 33 ц/га, але ўсё роўна ўраджайнасць не тая, якую чакалі, – засуха не дала наліцца зерню. Услед за ААТ “Батчы” пацягнуліся і іншыя гаспадаркі, усяго ў раёне трэба ўбраць 3526 га ячменю.
Аграрыям раёна патрэбна будзе ўбраць 1794 га аўса, 6214 га пшаніцы, 6955 га жыта, 7190 га трыцікале, 5223 га рапсу, 411 га проса, 2808 га зернебабовых, 40 га грэчкі.
Людміла ПАШКОВІЧ.
На здымку аўтара: камбайнер Леанід Тарановіч і памочнік камбайнера Юрый Ахрымук першы дзень на жніве; камбайны ААТ “Батчы” на полі з азімым ячменям.
Поделиться в соцсетях: