Чт, 23 января 2025
Прогноз погоды

На Кобринщине отметили День милиции хоккейным турниром

20/03/2017

Да 100-годдзя беларускай міліцыіТурнір для сапраўдных мужчын

Хоккей 2Добрай традыцыяй стала на Кобрыншчыне адзначаць Дзень міліцыі хакейным турнірам. Сапраўды, цяжка знайсці больш мужчынскі від спорту, чым хакей, напоўнены вострымі атакамі, хуткасцю і неверагодным адрэналінам як для спартсменаў, так і для гледачоў. З нагоды стогадовага юбілея беларускай міліцыі ў Лядовай арэне сустрэліся хакеісты ўпраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, аб’яднаная каманда “Дынама” – “На стражы” з Мінска і каманда Кобрынскага раёна.

Хоккей 1Адкрыў спартыўнае свята матч з удзелам каманды УУС Брэсцкага аблвыканкама, якой выпала змагацца са сталічнымі гасцямі. Пасля нядоўгага “знаёмства” і яшчэ больш кароткага парытэта па забітых шайбах мінчане рашуча вырваліся ўперад, атрымаўшы ў выніку упэўненую перамогу з лікам 9:4. Аднак, як аказалася, для брэсцкай каманды цяжкасці толькі пачыналіся. Наступным выпрабаваннем стала сустрэча з кабрынчанамі, якія абрушылі на супернікаў сапраўдны шквал атак і трапных удараў па варотах, многія з якіх дасягнулі пастаўленай мэты. Як вынік – перамога з яшчэ большым адрывам, канчатковы лік склаў 10:4 на карысць кабрынчан.Самая вострая інтрыга разгарнулася ў трэцім матчы, пераможца якога, улічваючы вынікі першых гульняў, аўтаматычна станавіўся пераможцам усяго турніра. З першых хвілін кабрынчане рашуча ўступілі ў барацьбу са сталічнай камандай і нават вырваліся наперад, некаторы час утрымліваючы перавагу у адну шайбу. Аднак ужо ў другім тайме госці узялі ініцыятыву ў свае рукі і перахапілі ініцыятыву, а ў трэцім, нягледзячы на ўпартае супраціўленне кобрынскіх хакеістаў, замацавалі адваяваную перавагу, завяршыўшы матч з лікам 7:2. Абедзве шайбы, забітыя ў вароты мінчан, запісаў на свой лік нападаючы каманды Кобрынскага раёна Вадзім Мірашнічэнка.

Хоккей 3Па агульных выніках турніру “золата” дасталося аб’яднанай камандзе “Дынама” – “На стражы”, “серабро” у кабрынчан, а трэцімі сталі хакеісты УУС Брэсцкага аблвыканкама. Як справядлива падкрэсліў падчас цырымоніі ўзнагароджвання старшыня раённага Савету дэпутатаў Іван Даўжук, незалежна ад занятых месцаў усе ўдзельнікі турніра праявілі сябе сапраўднымі мужчынамі і адзначыліся высокай мэтанакіраванасцю і воляй да перамогі, якая дасталася мацнейшым. Па выніках турніру лепшым нападаючым быў прызнаны Сяргей Повар, лепшым галкіперам – хакеіст каманды Кобрынскага раёна Аляксандр Ходзін, а лепшым абаронцам – Сяргей Пласкоў.Дзмітрый БЯЛОЎ,На здымку аўтара: каманда кабрынчан – “сярэбраныя” прызёры турніру; намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзімір Кіцель віншуе каманду кабрынчан з другім месцам у турніры; моманты гульні.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу