Ад чаго залежыць утульнасць кватэры? Ад новай мэблі, прыгожага рамонту, цёплых сцен – крытэрыяў шмат. Але, мабыць, кожнаму чалавеку прыемна адчуваць пад нагамі не халодныя дошкі падлогі, а мяккі і цёплы дыван ці дывановае пакрыццё.Менавіта дываны складаюць асартымент у новым магазіне брэсцкага ААТ “Фіялка”, які адкрыўся нядаўна на вуглу вуліц Пушкіна і Дзяржынскага. Як адзначыла дырэктар ААТ “Фіялка” Святлана Карабан, на кобрынскіх пакупнікоў у прадпрыемства планы вельмі вялікія.- На сённяшні дзень наша фірма мае тры гандлёвыя аб’екты ў Брэсце, - расказвае Святлана Аляксееўна. - Мы прапаноўваем спажыўцу як беларускую дывановую прадукцыю – у прыватнасці з Брэста, Віцебска, так і дываны з-за мяжы. У асартыменце – прадукцыя з Расіі, Сербіі, Украіны. Нам вельмі спадабаўся ваш горад – да таго ж нам прапанавалі вельмі добрае гандлёвае месца, практычна ў самым цэнтры. Спадзяемся, што наш асартымент, разнастайныя матэрыялы і даступныя цэны пакінуць пасля сябе добрыя ўражанні ў нашых пакупнікоў.І вось перарэзана сімвалічная стужка, і першыя пакупнікі заходзяць у гандлёвую залу. Хтосьці цікавіцца коштам, іншыя - паходжаннем і якасцю тавараў. Дарэчы, акрамя продажу, магазін аказвае і паслугі, што называецца, па заяўцы пакупніка – у прыватнасці, па выразцы дывановых вырабаў на заказ. Купляючы тавар, можна, напрыклад, з любога прамавугольнага адрэзка зрабіць круг ці авал, а пры неабходнасці выразаць патрэбны вугал. І даплачваць за гэта зусім не трэба – як адзначыла Святлана Карабан, пакупнік плаціць толькі за тавар. Ну а калі наяўных грошай з сабою няма – можна без усялякіх цяжкасцей проста па пашпарту аформіць крэдыт. Што ж датычыцца выбару - лепш адзін раз убачыць.Дзмітрый БЯЛОЎ.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: